• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гендырэктарка БелТА: Мы змянялі паролі. Але якая розніца?

    Гендырэктарка БелТА Ірына Акуловіч распавяла "Еўрарадыё", чаму звярнулася ў міліцыю з заявай, вынікам якой сталі вобшукі ў рэдакцыях TUT.by і БелаПАН, і затрыманні рэдактараў і журналістаў. Па яе словах, інфармагенцтва атрымала заявы ад некаторых арганізацый, якія плацяць за падпіску на БелТА, пра тое, што яны маюць складанасці з аўтарызацыяй.

    Фота: sb.by

    “На навіны БелТА падпісаныя больш за 30 рэсурсаў, я іх ведаю. Ёсць тыя, якія не падпісваліся, але пад чужымі паролямі падключаліся да стужкі і атрымлівалі інфармацыю. Натуральна, самі мы не маглі разабрацца, хто гэта робіць. Таму мы напісалі заяву ў міліцыю для таго, каб яны разабраліся”.

    Па словах Акуловіч, ні ў TUT.BY, ні ў БелаПАН падпіскі на платную стужку навін агенцтва не было.

    “Я на гэтай пасадзе працую нядаўна, таму не магу вам дакладна сказаць, ці была гэта падпіска раней. Але, па-мойму, не было”, — кажа Акуловіч.

    Таксама гендырэктарка БелТА распавядае, што паролі перыядычна змяняліся. Але яна не лічыць гэта важным: “Калі ёсць пароль, нават калі ён змяняецца, выкарыстоўваеце вы першы пароль ці другі — ад гэтага змяняецца сутнасць рэчаў?”.

    БелТА збіраецца давесці справу да суда.

    7 жніўня ў офісе TUT.BY і БелаПАН праходзяць вобшукі. Журналістаў не пускаюць у рэдакцыі. Затрыманыя галоўная рэдактарка TUT.BY Марыну Золатава і рэдактарка навінаў Ганна Калтыгіна, журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова. Іх падазраюць у неправамерным карыстанні платнай падпіскай дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА.

    Крымінальную справу распачалі па частцы 2 артыкула 349 КК Беларусі — «Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды». Санкцыі па гэтым артыкуле — штраф, або пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці