Генпракурор Беларусі прапанаваў увесці адказнасць за ілжывую інфармацыю ў інтэрнэце
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Беларусі абмяркоўваюць увядзенне адказнасці за ілжывую інфармацыю ў інтэрнэце (у тым ліку і ў выпадку, калі яе крыніцай з'яўляецца ананім). Пра гэта заявіў сёння генеральны пракурор Аляксандр Канюк.
Паводле яго слоў, разглядаецца як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць, паведамляе БЕЛТА.
Аляксандр Канюк не адмаўляе і ўвядзенне матэрыяльнай адказнасці.
Цяпер у Беларусі прадугледжана адказнасць за паклёп. «За паклёп існуе і грамадзянская адказнасць, і крымінальная», — адзначыў генпракурор.
Паводле яго слоў, СМІ павінны даваць правераны кантэнт. Ілжывая інфармацыя бударажыць грамадскую думку і мае негатыўныя наступствы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў