Глыбоцкага журналіста-фрылансера Змітра Лупача выклікаюць у РУУС
Глыбоцкага журналіста-фрылансера Змітра Лупача сёння выклікаюць у Пастаўскі раённы аддзел міліцыі.
UPD. Судовы працэс у Паставах перанеслі на аўторак, 22 снежня, 9.00.
Участковы міліцыянт В.Е. Гарбуль, які даслаў позву, сказаў журналісту: каб вам некалькі разоў не ездзіць у Паставы, адразу пасля РАУСа ў гэты ж дзень і разгледзяць справу у Пастаўскім раённым судзе.
На Змітра Лупача міліцыянты завялі адміністрацыйную справу паводле арт. 22.9 за супрацу з тэлеканалам “Белсат”. Падставай гэтым разам стаў відэасюжэт пра вёску Дразды ў Пастаўскім раёне.
Нагадаем, сёлета гэта пятая адміністрацыйная справа, заведзеная на журналіста паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”). Раней па гэтым артыкуле яго судзілі ў Шаркаўшчыне, Паставах і Глыбокім.
