Гродна: Кулевічу — 7 сутак арышту
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Гродзенскаму журналісту (Hrodna.life) Руслану Кулевічу прысудзілі 7 сутак арышту.
Такое рашэнне прыняў суд Кастрычніцкага раёна Гродна. Суд праходзіў у ІЧУ, пратакол за парушэнне арт. 23.34 КаАП.
Журналіста Алеся Дзянісава адпусцілі, яго пратакол за парушэнне арт. 23.34 КаАП адправілі на дапрацоўку. Паўторны разгляд — 18.08 у Ленінскім РАУСе горада.
Нагадаем, што і Дзянісаў, і Кулевіч пры затрыманні былі збітыя. Дзянісаву ў дадатак зламалі ровар.
Таксама стала вядома, што яшчэ 10 жніўня ў Гродна была затрыманая з прымяненнем фізічнай сілы журналістка Sputnik Беларусь Іна Грышук. Яе адпусцілі без складання пратакола.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў