• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенскіх журналістаў пакаралі вялікімі штрафамі

    Сябраў ГА "БАЖ" з Гродна Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча пакаралі штрафамі ў памеры 35 і 40 базавых велічыняў.

    Журналістаў абвінавацілі ў адміністрацыйным правапарушэнні па частцы 3 артыкула 23.34 (парушэнне парадку аб правядзенні масавых мерапрыемстваў) за ўдзел у традыцыйным фэсце Свіслацкага паўстання 1863 году.

    Такое рашэнне прыняў суддзя суда Ленінскага раёна Гродна Дзмітрый Бубенчык.

    Хадайніцтвы журналістаў наконт вядзення працэсу па-беларуску былі адхіленыя суддзём, які спаслаўся на тое, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы.

    Па словах журналістаў, нават пратаколы да гэтага працэсу былі складзеныя з памылкамі, таксама былі парушаныя іх правы.

    Працэс каментуе журналіст і публіцыст Уладзімір Хільмановіч:

    — Судовае паседжанне выразна паказала палітычны і заказны характар гэтых адміністрацыйных пратаколаў. Сведчанні міліцыянтаў і так званы судовы разгляд падцвердзілі, што ніякога адміністрацыйнага правапарушэння не было. Суд фактычна па законе не ўстанавіў факту мітынга, не ўстанавіў факту шэсця. Паводле закона, які дакладна вызначае дэфініцыі мітынгу ці шэсця, дзеянні прысутных не падпадаюць пад такую кваліфікацыю. Акрамя таго, выявіліся іншыя юрыдычныя абсурднасці, нізкі культурны і юрыдычны ўзровень прадстаўнікоў Свіслацкага РАУС, якіх можна прыцягваць да службовай і адміністрацыйнай адказнасці. Калі суд прызнаў нас вінаватымі, то і супраць міліцыянтаў таксама можна распачынаць адміністрацыйную справу за саўдзел у здзяйсненні правапарушэння. За тое, што міліцыянты не папярэджвалі нікога з удзельнікаў пра парушэнне заканадаўства. І я лічу, што яны слушна не папярэджвалі, бо ніхто нічога не парушаў. Але далейшыя іх дзеянні, калі яны паскладалі абсурдныя і незаконныя пратаколы, сведчаць, што яны саўдзельнічалі і спрыялі адміністрацыйнаму правапарушэнню.

    Журналіст Віктар Сазонаў упэўнены, што такія вялікія штрафы даюць толькі жыхарам Гродзеншчыны:

    — Ёсць такое ўражанне, што тут самая моцная антынацыянальная палітыка. Што ёсць нейкая моцная ўплывавая рука, каторая цісне на ўсе службовыя структуры, каб душылі нацыянальнае. Калі мы параўнаем і глянем праз прызму “Свіслацкай справы”, то ўбачым, што з Гродзенскай вобласці сёлета праехала не так многа людзей. Але тым не менш, самы большы ціск ідзе на іх. У Мастах судзілі чалавека, які ўвогуле не быў у Свіслачы. А з наведнікаў мерапрыемства з Мінска нямногіх прыцягнулі да адказнасці. У Брэсце такі самы пратакол, як судзілі нас, проста адправілі на дапрацоўку, бо ён нікуды не варты. Суддзя сёння пытаўся, ці маем нейкую персанальную непрыязнь да сведкаў. Я  думаю, гэта ў іх ёсць персанальная непрыязнь да беларускага нацыянальнага адраджэння.

     

    За ўдзел у Свіслацкім фэсце ўжо некалькі чалавек пакараныя штрафамі, заўтра ў Ваўкавыску пройдзе суд над актывістам Віталём Гуляком. Апроч гродзенскіх журналістаў, сёння штрафам у 15 базавых велічыняў быў пакараны актывіст БХД Сяргей Верамеенка.

    Журналісты збіраюцца абскаржваць рашэнне суддзі Бубенчыка ў Гродзенскім абласным суддзе.

    Фота Андрэя Мялешкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці