• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Іосіф Сярэдзіч судзіцца за вяртанне даменнага імя і сайта «Народнай Волі»

    Былы галоўны рэдактар выдання хоча, каб суд прызнаў несапраўднай дамову з цяперашнім уладальнікам «Народнай Волі» — таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Гіпер ПК», якім кіруе Мікалай Зіневіч. Ён нібыта і рэдагуе сайт «NV-online.info», піша «Наша Ніва».

    Пра гэта даведаліся чытачы «Народнай Волі», калі цікавіліся, чаму сайт з лістапада не абнаўляецца. Інфармацыю яны паведамілі «Нашай Ніве».

    Нагодай для судовай цяжбы найхутчэй стала незадаволенасць Іосіфа Сярэдзіча тым, як змянілася выданне.

    Раней ён расказваў у інтэрв’ю журналістам, што яго абурае, што цяперашняя «Народная Воля» адышла ад пазіцыі незалежнага медыя, акрамя таго цяперашні ўладальнік не выканаў умову не звальняць журналістаў, якія доўгі час пісалі для «Народнай Волі».

    Як стала вядома ад чытачоў «Народнай Волі», Іосіф Сярэдзіч звярнуўся ў суд, каб вярнуць сайт і даменнае імя ўнітарнаму прадпрыемству «Народная Воля». Пазоў адхілены, і былы галоўны рэдактар выдання чакае матывіровачнай частку судовага рашэння, каб вызначыцца, што рабіць далей.

    Дамова аб перадачы даменнага імя была вуснай, а таму, паводле фармальных падставаў, не можа быць законнай. Дзве юрыдычныя асобы меліся заключыць афіцыйнае пагадненне, а «Гіпер ПК» павінна была пералічыць на рахунак УП «Народная воля» пэўную суму грошай, а гэтага не было зроблена. Угода была без фінансавых патрабаванняў.

    Даменнае імя «Народнай Волі» было перададзенае «Гіпер ПК» 1 верасня. 

    Ужо тыдзень сайт не абнаўляецца. Апошнія навіны на ім датаваныя 31 кастрычніка.

    На сайце няма даных аб асобе, якая яго рэдагуе.

    Раней паведамлялася, што на чале сайта стаіць сам кіраўнік «Гіпер ПК» Мікалай Зіневіч. Ён пазбягаў гаварыць пра гэта, але называў сябе менеджарам інтэрнэт-праектаў. У медыйнай сферы Зіневіч асабліва нікому не быў вядомы.

    Пацвердзіць інфармацыю аб судзе ў самаго Зіневіча не ўдалося. Нумар рэдакцыйнага тэлефона, пазначаны на сайце выдання, такі ж як у «Гіпер ПК» і працуе ў рэжыме «галасавой скрынкі».

    Паводле ранейшага каментара Сярэдзіча, ад супрацоўніцтва з сайтам «НВ-Анлайн», нягледзячы на дамоўленасць, былі адхіленыя Святлана Калінкіна, Марына Коктыш, Алесь Сівы ды іншыя журналісты.

    «Гэта інфармацыя як снежны камяк на галаву. Мне шкада журналістаў. Я быў упэўнены, што яны будуць працаваць на адпаведным узроўні, а апынуліся каля разбітага карыта. Мне незразумелыя дзеянні тых, каму я бясплатна памылкова перадаў сайт», — прызнаваўся тады Іосіф Сярэдзіч і абяцаў, што «будзем дзейнічаць з тым, каб аднавіць законнасць».

    Іосіф Сярэдзіч казаў таксама, што кіраўнік «Гіпер ПК» не прафесійны журналіст. А свой выбар тлумачыў тым, што супрацоўнікі «Народнай Волі», з якімі працаваў на працягу 28 гадоў, праз сітуацыю ў Беларусі, пабаяліся ўзяць на сябе адказнасць за далейшую дзейнасць сайта і адмовіліся.

    Сёлета ў жніўні ранейшы сайт «Народнай Волі» ужо змаўкаў на 8 дзён, а калі аднавіўся, то ад ранейшай назвы засталася толькі «НВ». Змененыя былі і рэквізіты выдання.

    Тады ж стала вядома, што шматгадовы галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч пакідае пасаду, а новым уладальнікам выдання становіцца фірма «Гiпер ПК».

    Чытайце яшчэ:

    «Паглядзіце мне ў вочы». З’явіўся поўны тэкст апошняга слова рэдактара Манцэвіча

    Пагрозы, харасмент, судовыя цяжбы. Журналісты краін Балтыі — пра выклікі для медыя

    «Праз пару дзён мяне перастаюць заўважаць, і я пачынаю здымаць». Як французскі фатограф стаў летапісцам жыцця беларусаў у выгнанні

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці