• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Калійшчык Салігорска»: Качанава заявіла, што не менш за 30% кантэнту тэлеканалаў павінна выходзіць на беларускай мове

    Кіраўніца Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава ў рамках адзінага дня інфармавання, прысвечанага Году малой радзімы, 17 студзеня сустрэлася з працоўным калектывам  ААТ «Беларуськалій».

    Як паведамляе выданне «Калійшчык Салігорска», Качанава паведаміла пра такое даручэнне падчас сустрэчы з  калектывам «Беларуськалія».

    «Начальнік аддзела інфармацыйна-ідэалагічнай працы (Беларуськалія) Н. Навіцкая задала пытанне аб папулярызацыі беларускай мовы на айчынным тэлебачанні. Наталля Іванаўна (Качанава) пагадзілася з прапановай і нагадала пра тое, што пастаўлена задача аб наяўнасці не менш за 30% кантэнту айчынных тэлеканалаў на беларускай мове», — гаворыцца ў публікацыі.

    Фота: архіў БЕЛТА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці