• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кірыл Жываловіч: Высоцкі звольнены з «БелГазеты» за сабатаж

    Уласнік «Белгазеты» Кірыл Жываловіч даслаў у Рэдакцыю «Нашай Нівы» сваё бачанне сітуацыі са звальненнем папярэдняга галоўнага рэдактара Ігара Высоцкага.

    Юрый Карэтнікаў і Кірыл Жываловіч

    «Галоўны рэдактар ​​Ігар Высоцкі паставіў пад пагрозу выхад сённяшняга нумара. У суботу а 15‑й гадзіне мне стала вядома пра тое, што ен не плануе працаваць над нумарам. Так што ён не сышоў, а будзе звольнены за сабатаж і па артыкуле Працоўнага кодэкса з усімі вынікаючымі для яго наступствамі.

    Над сённяшнім нумарам працавалі дзейныя супрацоўнікі «БелГазеты» і нашы пастаянныя аўтары, узровень якіх дазваляе не толькі захоўваць планку нашага выдання, але і браць новыя вышыні. Словамі раскідвацца не збіраюся, бо хай гэта ацэньваюць чытачы нашага тыднёвіка. Час пакажа, хто і што ўмее.

    З нагоды навіны на «Еўрарадыё». З чаго раптам нейкі праваабаронца абрастае ўсялякімі рэгаліямі і тытуламі? Хто вырашыў, што ён экс-дырэктар «БелГазеты»? У адпаведнасці з рашэннем эканамічнага суда горада Мінска, якое было агучана ўчора, гэты чалавек быў прызначаны на пасаду дырэктара незаконна. І яму трэба будзе адказваць за гэта ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Беларусі. Магу толькі з усёй адказнасцю заявіць, што ён з’яўляецца аферыстам, ашуканцам і прайдзісветам. І я гэта дакажу ў судовым парадку.

    Дакладна такое ж у мяне здзіўленне выклікаюць выказванні аб тым, што ў сённяшнім нумары скрозь імёны невядомых журналістаў. Гэта пра каго? Пра Алеся Кіркевіча? Пра Марыну Гуляеву? Пра Дзмітрыя Дрыгайла? Пра Юрыя Дубіну? Пра Дзяніса Лаўнікевіча? Тыя, хто можа назваць гэтых журналістаў невядомымі, хутчэй за ўсё, былі яшчэ немаўлём або зусім у зачаткавым становішчы, калі Гуляева і Дубін працавалі ў «БелГазеце». І хай такія заяўнікі спачатку дасягнуць 10% таго, што ўмеюць Дрыгайла і Кіркевіч, а потым даюць ацэнкі».

    Виктор Федорович отсудил у «БелГазеты» 5400 рублей задолженности по зарплате

    Главный редактор «БелГазеты»: Номер может выйти с «белыми полосами» + BИДЕО

    Живолович: Состоялось собрание учредителей, Бондаренко больше не директор

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці