Koska.media ў першы ж дзень трапіла ў непрыемную сітуацыю і прапануе чытачам прыдумаць новую назву рэсурсу
                         Беларуская асацыяцыя журналістаў                    
                
                            Учора было заяўлена пра старт новага медыя пра рэгіёны Беларусі – Koska.media. Але ў першыя ж суткі чытачы заўважылі, што назва медыя супадае з назвай вядомага беларускага выдавецтва, да якога рэсурс не мае дачынення.
Увагу на гэта звярнула праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская, дыскусія вылілася ў паўтары сотні каментароў.

Аўтары новага рэсурсу не прымусілі чакаць з рэакцыяй: прызналі памылку і прапанавалі чытачам прыдумаць для іх новую назву.
Сярод прапанаваных варыянтаў:
— Kreska.media
— ReMedia
— Злучнік
— Недзе за цэнтрам
— Аркуш, Гузік, Працяжнік
Прапанаваць свой варыянт вы можаце ТУТ. Заўтра мы больш грунтоўна вернемся да тэмы.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў