• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Літоўскаму дэпутату пагражае імпічмент пасля расследавання, у якім удзельнічаў журналіст «Белсату»

    У літоўскім сейме апазіцыя ўжо сабрала неабходную колькасць подпісаў для імпічменту дэпутата з Сацыял-дэмакратычнай працоўнай фракцыі Артураса Скарджуса, якога падазраюць ва ўдзеле ў карупцыйных схемах.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/stas-ivashkevich-660x440_2.jpg

    Падставаю для кампаніі супраць Скарджуса – аднаго з найбольш уплывовых прарасейскіх лабістаў у літоўскім Сейме – стала супольнае расследаванне журналіста «Белсата» Станіслава Івашкевіча з літоўскім парталам 15min.lt і OCCRP пра карупцыйныя сувязі літоўскага палітыка з «Белэнерга» і «Газпрамам».

    Парламенцкае расследаванне дзейнасці Скарджуса ўскрыла новыя факты карупцыйных схемаў. Падчас аднаго са слуханняў партнёр сям’і Скарджусаў сведчыў пра тое, што ягоны беларускі бізнес фінансаваўся «Белгазпрамбанкам» – дачкой «Газпраму». Гэта быў скандальны факт, паколькі літоўскі дэпутат адкрыта выступае супраць будаўніцтва літоўскага тэрміналу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці