Лунінецкая БАЖаўцы ўганаравалі лаўрэатаў прэміі імя Віктара Філатава
Прэмію памяці Віктара Пятровіча Філатава, які памёр 1 верасня 2014 года на 61-м годзе жыцця, Лунінецкая філія ГА “БАЖ” заснавала ў 2015 годзе.
– Віктар Філатаў – паэт, журналіст, аўтар шэрагу зборнікаў, спартыўны аглядальнік, арганізатар шматлікіх літаратурных і іншых імпрэз – у якасці кіраўніка творчага клуба “Муза” быў актыўным БАЖаўцам і добрым настаўнікам для моладзі, – распавяла службе маніторынгу ГА “БАЖ” Святлана Гарда. – Прэмія – гэта нагадванне пра яго творчыя здабыткі.
Першымі лаўрэатамі прэміі сталі пісьменнік Іван Аляксеевіч Панасюк і журналістка сайта “Медиа-Полесье” Вольга Соц. Падчас сёлетняй памятнай вечарыны ў гонар калегі дыпломамі адзначаны старэйшы лунінецкі літаратар і краязнавец Сцяпан Паўлавіч Нефідовіч (за шматгадовую плённую працу) і спартыўны аглядальнік Андрэй Сыцін (за паспяховы працяг журналісцкай справы В.Філатава).
Успамінамі пра калегу падзяліліся Святлана Гарда, Вадзім Жылко, Мікола Ільючык, Людміла Хмялеўская, Таццяна Качаноўская і інш. Лунінецкія БАЖаўцы ўсклалі кветкі да магілы В.Філатава.
На творчым рахунку Віктара Філатава некалькі зборнікаў афарызмаў: як уласных, так і са шматгадовай калекцыі. Вось некаторыя з выказванняў:
- Деньги — как женщины: приходят редко, уходят не вовремя.
- Думать у нас — это хобби. А живём мы чувствами.
- Мы любим изо всех сил демонстрировать свою беспомощность.
- Каждый из нас считает свою жизнь фильмом, который не удался по вине неведомого режиссёра.
- Не всё то золото, что молчит.
- Мудрецы ценят качество, а богатые — количество.
- Кто ничего не имеет, всегда готов поделиться с другими.
- Лучший способ помочь бедным — это не стать одним из них.
- Близкие люди всегда кажутся нам недалёкими.
- Две вещи, с помощью которых можно привлечь к себе людей: смех и грех.
- О нашем времени не сложится былин, пожалуй, только анекдоты.
- Искусство выживания принадлежит народу.
- Глупость страдает от отвращения к себе.
- Деньги не имеют значения, когда их у вас достаточно.