Магілёўскага журналіста і блогера Алеся Сабалеўскага арыштавалі на 10 сутак
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 13 снежня прызначыў былому рэгіянальнаму журналісту Алесю Сабалеўскаму 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Прычына затрымання і артыкул, паводле якога яго судзілі, невядомыя, піша MAYDAY.TEAM.
Алеся Сабалеўскага затрымалі ў аўторак 12 снежня — міліцыянты прыйшлі па яго прыкладна а 10‑й раніцы і затрымалі проста на працы. Сябры спадзяваліся, што ўсё абмяжуецца праверкай тэлефона, і не пазней як праз тры гадзіны Алесь апынецца на волі. Аднак яго пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання да суда, які пастанавіў пакараць арыштам.
Паводле знаёмых Алеся Сабалеўскага, апошнім часам ён адышоў ад журналісцкай дзейнасці, і сённяшняе месца яго працы не звязанае з медыя.
Чытайце яшчэ:
Беларусь згадваецца як адна з трох найбуйнейшых турмаў для журналістаў. Справаздача «Рэпарцёраў без межаў» падрыхтавалі сумную справаздачу
Першы прэзідэнт Літвы прамаўляў прысягу ў тым ліку па-беларуску. На якіх прыкладах беларусам і літоўцам лепш зразумець адзін аднаго
Андрэй Бастунец: Больш за 20 беларускіх медыяарганізацый прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
