• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міліцыя затрымала ўкраінскага журналіста, які прыехаў на медыяфорум у Менск

    Пасьля затрыманьня ў менскім гатэлі кіеўскага журналіста і выдаўца Міколу Балабана адвезьлі ў пастарунак, а пазьней адпусьцілі. На Форум мэдыямэнэджмэнту і ІТ у Менску ён прыйшоў каля 12-й гадзіны дня.

    Пра начное затрыманьне і паездку ў пастарунак Мікола Балабан сам паведаміў журналісту Свабоды. Ад іншых камэнтароў ён адмовіўся. Арганізатары мэдыяфоруму назвалі гэты выпадак непаразуменьнем.

    Мікола Балабан зьяўляецца заснавальнікам кіеўскай Студыі натыўнай рэклямы ZDATNI. Сваю прафэсійную кар’еру ён пачаў у 2007 годзе — адразу пасьля таго, як пакінуў пасаду юрыста ў Міністэрстве прамысловай палітыкі Ўкраіны. З 2011 году супольна з Look At Media на ўкраінскім рынку выдаюць «The Vil­lage Киев». Студыя рэалізавала натыўныя праекты для VW, сеткавай крамы «Сільпо», Hen­nessy, UPD ды іншых.

    У менскай міліцыі выпадак пакуль не камэнтуюць.

    Сёньня ў Гомлі пачынаецца першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны. У яго рамках адбудзецца і першая сёлета сустрэча кіраўнікоў дзяржаў — Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі. Кантакты на найвышэйшым узроўні замарудзіў «шпіёнскі» скандал 2017–2018 гадоў, калі спачатку ва Ўкраіне, а потым у Беларусі спэцыяльныя службы арыштавалі беларуса Юрыя Палітыку і ўкраінскага журналіста Паўла Шаройку праз падазрэньне ў шпіянажы. Скандал дагэтуль не завершаны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці