• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародная анлайн-канферэнцыя Privacу Day 2024: AI і новыя выклікі ў прыватнасці (29 студзеня)

    Канферэнцыя прымеркавана да Міжнароднага дня абароны персанальных дадзеных. Сярод дыскусій у тым ліку заяўлена абмеркаванне пытання, хто і навошта сочыць за незалежнымі СМІ. Сярод выступоўцаў — намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.

    Pri­va­cy Day — гэта міжнародная канферэнцыя на рускай мове аб прыватнасці, абароне персанальных дадзеных і балансе паміж доступам да інфармацыі і таямніцай прыватнага жыцця. Мерапрыемства пройдзе 29 студзеня 2024 года ў фармаце анлайн з трансляцыяй на YouTube і падключэннем экспертнай пляцоўкі ў Казахстане. 

    Удзел у якасці слухача бясплатны для ўсіх карыстальнікаў без дадатковай рэгістрацыі і збору персанальных дадзеных.

    Штучны інтэлект, які ўрываецца ўсё больш у наша прыватнае жыццё, уцечкі персанальных дадзеных і нюансы іх трансгранічнага рэгулявання, сачэнне за журналістамі, магчымасці працы VPN ва ўмовах жорсткай цэнзуры — гэтыя і іншыя тэмы будуць у цэнтры ўвагі экспертаў у вобласці прыватнасці і абароны дадзеных.

    Падчас канферэнцыі можна будзе ў тым ліку паслухаць інтэрв’ю з дарадцай прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ, PhD у галіне ўплыву лічбавых інавацый на свабоду СМІ Джуліяй Хаас пра досвед Еўрасаюза і ААН у кірунку працы са штучным інтэлектам. 

    А таксама папрысутнічаць на дыскусіі «Хто і навошта сочыць за незалежнымі СМІ?». Спікеры абмяркуюць сачэнне за журналістамі праз шпіёнскія праграмы і іншыя інструменты, падзеляцца кейсамі і гісторыямі, якія адбыліся ў розных краінах. У якасці эксперта на гэтай сустрэчы выступіць намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.

    Асобна будзе разглядацца сітуацыя з блакіроўкамі VPN і магчымасцямі іх працы ў рэгіёнах з высокім узроўнем цэнзуры.

    Міжнародная канферэнцыя Pri­va­cy Day праводзіцца з 2019 года. Канферэнцыю 2023 года і яе матэрыялы паглядзелі больш за 7,5 тысячы чалавек з розных краін свету.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    25.07.2024
    Акцэнты

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    Термин «дофаминовая яма» пришел из нейробиологии и был подхвачен психиатрией, а в последнее время просочился и в обыденную жизнь. Вместе с психологом Ольгой Осипович CityDog.io разобрался, что вообще такое дофамин, как он на нас влияет и к чему может привести.
    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці