На сайце Zvarot.by збіраюць подпісы пад патрабаваннем спыніць пераслед журналістаў
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Калектыўны зварот у Следчы камітэт, Генпракуратуру і Адміністрацыю Прэзідэнта РБ будзе накіраваны не пазней за 19 жніўня гэтага года.
«Эканамічным справай маскіруюць палітычны пераслед незалежных СМІ ў Беларусі. Патрабуем спыніць ператрусы і арышты журналістаў!», — гаворыцца ў звароце.
Паставіць свой подпіс пад зваротам у дзяржорганы і тым самым падтрымаць журналістаў, якіх пераследуюць, можна ТУТ.
Ініцыятары звароту: ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», Андрэй Стрыжак — кіраўнік гомельскай філіі ПЦ «Вясна», Яўгенія Стрыжак — Цэнтр стратэгічнай цяжбы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў