• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На журфаку БДУ новы намеснік дэкана — фанат Лукашэнкі родам з Пскову

    На факультэце журналістыкі БДУ працягваюцца перастаноўкі — цяпер там з'явіўся новы намеснік дэкана, які адказвае за выхаваўчую працу. Беларускага спецыяліста не знайшлося — выхаваннем будучых беларускіх журналістаў будзе займацца Алег Нікіфараў з Пскову. Што пра яго вядома?

    Гісторык і Z‑патрыёт

    У Нікіфарава гістарычная адукацыя. Мяркуючы па ягоным профілі «ВК», скончыўшы школу ў Пскове, ён паступіў там жа ў педагагічны ўніверсітэт і атрымаў дыплом настаўніка гісторыі. Пазней Нікіфараў абароніць дысертацыю па педагогіцы.

    На сайце журфака Алег Нікіфараў паказаў некалькі навуковых публікацый, усе яны звязаны з гісторыяй Пскову. Пры гэтым будучым журналістам яму даверылі весці прадметы «Тэорыя і практыка сувязяў з грамадскасцю» і «Тэорыя камунікацыі».

    Складана сказаць, якую «выхаваўчую працу» Нікіфараў праводзіць на журфаку, але ў сацсетках ён не хавае падтрымку расійскай вайны супраць Украіны. У яго было некалькі допісаў з «расследаваннямі» пра «бабулю з савецкім сцягам», ён выкарыстоўвае хэштэгі «Zанашупобеду».

    А ў так званы «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі» ў 2022‑м ён напісаў:

    «Сёння Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, а лепш бы было адзінства ўсходніх славян, усёй Русі вялікай».

    «Бунтары ў Беларусі»

    Нікіфараў не проста не выказваўся супраць рэжыму Лукашэнкі, ён публічна выступаў з падтрымкай лініі ўладаў і асуджэннем «бунтароў» у 2020 годзе.

    «На жаль, тыя, хто супраць [Лукашэнкі] зусім не мірныя і добрыя… так, шмат хто шчыра ходзіць за ўсё добрае супраць усяго дрэннага, але шмат тых, хто хоча гвалтоўнага звяржэння ўлады, агрэсіі больш чым дастаткова… прычым бессэнсоўнай», — расказваў ён сваім сябрам у «ВК» восенню 2020-га.

    Пазней ён прысвячаў допісы «расійскім прыхільнікам бунтароў у Беларусі». І распавядаў пра… «Дасягненні бунтароў».

    «Самая разумная і пісьменная палітыка падчас гэтага вар’яцтва цяпер вымушаная падладжвацца да ўсеагульнай жорсткай гульні… тыя, хто ўсё гэта задумаў не даравалі прэзідэнту РБ смелых заяў аб вірусным бязмежжы вясной», — пісаў ён і абураўся пандэмічным абмежаванням у Беларусі, у з’яўленні якіх Нікіфараў абвінаваціў менавіта пратэстоўцаў.

    Чытайце яшчэ:

    Журфак БГУ открыл филиал в телерадиокомпании «Мир»

    «Прэсбол» пачыняе змяняць фармат: колькасць старонак газеты ад пачатку года скарацілася

    Былая прапагандыстка СТБ, якая шукала працу ў IT, выдаліла свой акаўнт у Linkedin

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці