• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На журналістку “Новага Часу” склалі пратакол за асвятленне акцыі каля пасольства Расіі

    Дзіяна Серадзюк прысутнічала на акцыі побач з пасольствам Расіі ў Мінску, бо рыхтавала матэрыял. Але ў міліцыі мяркуюць, што Дзіяна "ўстанавіла папяровы караблік побач з агароджай пасольства", то бок удзельнічала ў акцыі. 

    Дзіяна Серадзюк

    З Цэнтральнага РАУС Мінска Дзіяне Серадзюк прыйшоў пратакол: міліцыянты палічылі, што Дзіяна не асвятляла акцыю па ўскладанні караблікаў да Расійскай амбасады ў якасці журналіста, а прымала ў ёй удзел.

    І тым самым парушыла арт.10 Закона «Аб масавых мерапрыемствах у РБ», парадак правядзення пікетавання, што выявілася ў прыняцці яе ўдзелу ў пікетаванні у складзе групы грамадзян без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама з мэтай публічнага выказвання сваiх адносiнаў да затрымання Расіяй ўкраінскіх ваенных караблёў у Керчанскім праліве, падчас якога ўстанавіла да агароджы будынка амбасады Расіі папяровы караблік з выявай ўкраінскага сцяга».

    Дзіяна падкрэсліла, што на акцыі яна прысутнічала як журналіст: здымала ўдзельнікаў акцыі, апытвала іх. Да таго ж акцыю здымаў на відэа супрацоўнік міліцыі, і ўсё, што адбывалася побач з пасольствам, мусіць быць зафіксавана.

    У пратаколе, які даслалі па пошце, указана, што Дзіяна Серадзюк не з’явілася ў міліцыю для апытання. Хаця, паводле слоў журналісткі, ніхто яе і не выклікаў.

    Нагадаем, 25 лістапада на журналіста “НЧ” Мікалая Дзядка завялі адміністрацыйную справу за пост у Face­book. На яго складзены пратакол па ч. 2 артыкула 17.11 КаАП  за «дэманстрацыю нацысцкай сімволікі». Нагодаю стаў допіс у Face­book ў ліпені 2016 года — ілюстрацыя да паста, у якім Дзядок крытыкаваў людзей за тое што яны стаяць побач з нацыстамі.

    Таксама супраць газеты “Новы Час” і журналіста Дзяніса Івашына пададзены чарговы судовы пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Леанід Зайдэс, адзін з уласнікаў сумнавядомага рэстарацыйна-забаўляльнага комплексу “Поедем Поедим” (колішні «Бульбашъ-холл”), патрабуе спагнаць грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 8 000 рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці