• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Найлепшыя беларускія інстачасопісы

    Беларускія часопісы, якія можна чытаць у інстаграме. Інстаграм — гэта даўно не толькі фота сняданкаў ды сэлфі з прыгламуранымі маскамі. Тут поўна відэа і нават карысных, змястоўных часопісаў. Сойка сабрала інстанабор беларускіх магаў, на якія варта падпісацца ўжо зараз. Глядзім, чытаем, натхняемся.

    CHRYSALIS MAG

    Ваша дзённая порцыя беларускага мастацтва. Часопіс, які стварыла вядомая мастачка Надзея Макеева, якая сёння жыве і працуе ў ЗША. Chrysalis Mag пазіцыянуе сябе як сацыякультурны праект і рухомае міжнароднае аб’яднанне беларусаў, так ці інакш звязаных з мастацтвам. Падпісаўшыся, вы атрымаеце падборкі актуальных працаў беларускіх мастакоў, пачытаеце, чым яны жывуць, у якіх умовах ствараюць свае працы.

    АЛОВАКМАГ

    Пяшчотнае беларускамоўнае выданне — таксама пра мастацтва, але больш пра прыкладную творчасць, рамеснікаў, ілюстрацыю. Аўтары паведамляюць, што аб’ядноўваюць аматараў і аўтараў ручной работы, распавядаюць пра крафтавыя падарункі. На «Аловакмагу» знаёмяць з мастачкамі, кавалямі, дызайнеркамі, стылісткамі, фатографкамі і іхнымі творамі.

    ПАКРЫСЕ

    Інстаграм-часопіс, з якім можна пакрысе, без стрэсу пераходзіць на беларускую мову, памалу засвойваючы словы і правілы, чытаючы гісторыі паспяховай беларусізацыі, якую ўжо правялі ў сваім жыцці іншыя людзі.

    СОЙКА

    Янка Купала спытаў «Што ж рабіць?» — а Сойка адказвае. Адзіны беларускі часопіс, які займаецца журналістыкай рашэнняў. Мы бярэм пытанні і экспертаў, а атрымліваюцца невялікія ёмістыя гайды для ўсіх выпадкаў жыцця, у якіх апынаецца сённяшні беларускі чалавек. Ад тлумачэнняў пра з’явы — да практычных парадаў. Разам з намі вы вывучыце беларускую, даведаецеся, куды і на чым ехаць (і як там разлічвацца), што чытаць, як вучыцца і як забаўляцца. Далучайцеся да самай траскучай птушкі ў лесе!

    ГОДНА

    Інстаграм моладзевай грамадскай кампаніі «Годна», якая займаецца папулярызацыяй беларускай мовы і грамадзянскай актыўнасці. Заснаваў «Годна» Павел Белавус, які сёння знаходзіцца за кратамі, а ягоныя паплечнікі працягваюць справу. У інстамагу кампаніі распавядаюць пра выбітных асобаў, праводзяць марафоны, вучаць гатаваць беларускія стравы і анансуюць новыя выпускі каманды на ютубе.

    Чытайце яшчэ:

    Остаться в профессии. Вся помощь журналистам и медиа по одной ссылке

    Як выдаліць акаўнт у Telegram і стварыць яго нанова на віртуальны нумар — пакрокавы гайд

    У Варшаве пачаліся здымкі поўнаметражнай карціны «8 гадоў 3 месяцы». Яна натхнёная гісторыяй кахання Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці