«Не дай страху табой авалодаць». 27 ліпеня журналіст Алег Груздзіловіч прэзентуе сваю кнігу
Пачатак прэзэнтацыі а 18.30 ў Беларускім доме па адрасе Вільня, вуліца Віленская, 20.
Журналіст Алег Груздзіловіч, які правёў дзевяць месяцаў у турме, напісаў кнігу пра свой сумны досвед. У выданні «Мае турэмныя муры» аўтар, нягледзячы на ўсю драматычнасць тэмы, прытрымліваецца свайго фірмавага іранічнага стылю і спрабуе ўбачыць прыкметы чалавечнасці нават у вертухаях.
— Гэта кніга не толькі пра быт, а хутчэй — уласныя ўспаміны пра перажытае ў турме. Кавалак жыцця, які немагчыма выкінуць, — распавядаў аўтар у інтэрв’ю БАЖ. — Натуральна, што чалавек, пабываўшы ў такой «вандроўцы», хоча расказаць другім аб гэтым вопыце. Адначасова была спроба нешта пераасэнсаваць.
Прэзэнтацыя кнігі «Мае турэмныя муры» пройдзе ў Вільні 27 ліпеня ў Беларускім доме. Наведнікі змогуць атрымаць кнігу з аўтографам аўтара ў падарунак.
Чытайце яшчэ:
У суботу — анлайн-марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!» Сабраныя грошы пойдуць на падтрымку палітвязням і іх родным
Публікацыя фільма пра пратэсты выклікала гучны рэзананс. Прычына — у бяспецы. Што кажуць аўтар і медыя?
Адкрыты збор для дапамогі фотажурналісту Генадзю Верацінскаму
