• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новы пратакол склалі на лідскага блогера Дзяніса Рудзевіча

    Дзяніс Рудзевіч — блогер з Ліды, адзін з аўтараў канала «Ліда Для Жыцця» — паведаміў, што на яго склалі новы пратакол.

    Нагадаем, 19 чэрвеня ў Гродне падчас акцыі “Ланцуг салідарнасці“ Дзяніса Рудзевіча схапілі невядомыя ў цывільным, не прадстаўляючыся,  запіхнулі ў аўтобус і даставілі ў РАУС Ленінскага раёна.

    Там Дзянісу паведамілі, што ён затрыманы і на яго быў складзены пратакол па частцы 2 артыкула 22.9 КоАП (незаконны выраб і распаўсюд СМІ).

    Акрамя таго, у яго было канфіскавана ўсё абсталяванне, а тэлефон разбілі пры затрыманні супрацоўнікі ў цывільным

    9 ліпеня 2020 года  высветлілася, што адміністрацыйная справа па гэтым пратаколе прыпынена. Але на Дзяніса склалі новы пратакол па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення мерапрыемства).

    У панядзелак 13 ліпеня Дзяніс мусіць прыйсці ў РАУС, каб азнаёміцца ​​з пратаколам. Акрамя таго, намеснік начальнік Ленінскага РАУС у тэлефоннай размове паабяцаў, што абсталяванне аддадуць пасля экспертызы тэлефона.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці