Пачалася канферэнцыя “Медыя Беларусі: выклікі і шанцы” (ФОТА)
У Мінску 13–14 лютага ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” сабрала калег на двухдзённую канферэнцыю, прысвечаную заканадаўству ў сферы СМІ, захаванню стандартаў журналістыкі і эканамічным умовам працы рэдакцый.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны супрацоўнікі нацыянальных і рэгіянальных СМІ, прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства замежных спраў, Міжнароднай федэрацыі журналістаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У працы канферэнцыі плануецца ўдзел прадстаўнікоў Офіса АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ, медыяінстытута Fojo, Саюза журналістаў Літвы, Саюза журналістаў Азербайджана і іншых міжнародных экспертаў.
13 лютага ў межах канферэнцыі “Медыя Беларусі: выклікі і шанцы” ў Мінску пройдзе творчая сустрэча нобелеўскай лаўрэаткай па літаратуры 2015 года Святланай Алексіевіч.
Размова пойдзе пра адносіны Алексіевіч да журналісцкай прафесіі і сучасную журналістыку.
Запрашаем Вас далучацца да анлайн-трансляцыі сустрэчы на нашым сайце а 16 гадзіне.
