Палітвязень Анджэй Пачобут атрымаў польскую праваабарончую прэмію
Беларускі палітвязень, журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам польскай праваабарончай прэміі, са спасылкай на Польскае радыё паведамляе «Рацыя» .
20‑я цырымонія ўручэння прэміі імя Серджыа Віера ды Мелу — вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека прайшла ў Кракаве. Ад імя Пачобута прэмію атрымала старшыня праўлення Падляшскага аддзялення Wspólnota Polska Ганна Кетлыньска. У сваёй прамове яна нагадала пра мужнасць палітвязня:
«Не сакрэт, што яму прапаноўвалі вызваленне ў абмен на эміграцыю ў Польшчу, але ні на якія здзелкі з рэжымам Анджэй не пайшоў. Гэта прыклад чалавека, які не хістаецца нават перад абліччам сваіх катаў”.
Анджэй Пачобут асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён адзіны затрыманы па «справе палякаў”, хто атрымаў рэальны тэрмін зняволення.
Чытайце яшчэ:
Вынесены прысуд галоўнаму рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу
Выкрывайце правільна: аналіз і дэканструкцыя прапагандысцкіх наратываў
У Чэхіі беларускія юрысты падтрымалі Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі
