Пароль, праз які журналісты глядзелі БЕЛТА, належаў «Советской Белоруссии»?
Прынамсі адзін з пароляў, якім журналісты разнастайных СМІ карысталіся для платнай падпіскі БЕЛТА, належаў органу Адміністрацыі прэзідэнта — газеце "Советская Белоруссия". Пра гэта Еўрарадыё паведаміла дасведчаная крыніца. Па словах крыніцы, паролем карысталася шырокае кола журналістаў на працягу некалькіх гадоў.
Фота: pixabay.com
Таксама ёсць інфармацыя, што некаторыя з рэдакцыяў цягам апошніх месяцаў атрымалі папярэджанні з БЕЛТА ў сувязі з несанкцыянаваным доступам да сваёй платнай падпіскі.
Дарэчы, цяперашні рэдактар «СБ» Дзмітрый Жук да лютага 2018 года ўзначальваў агенцтва БЕЛТА. Можна меркаваць, што менавіта ў «СБ» узніклі тыя самыя праблемы з доступам да падпіскі, пра якія казала дырэктарка БЕЛТА Ірына Акуловіч.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў