Прэзентацыя кнігі Настассі Зелянковай «Дневники сотрудника НКВД» — ТРАНСЛЯЦЫЯ
У офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў адбываецца прэзентацыя кнігі «Дневники сотрудника НКВД: документальное разоблачение сталинизма».
Рэдактар і ўкладальнік выдання, журналістка інтэрнэт-газеты “Салідарнасць” Настасся Зелянкова расказвае, як стваралася кніга, знаёміць прысутных з людзьмі, якія да яе спрычыніліся, а дзеліцца досведам працы ў архівах КДБ.
Кніга заснавана на рукапісах былога супрацоўніка НКУС Іосіфа Ятчэні. Ён апісвае сваё жыццё, якое праходзіла на фоне ключавых падзей гісторыі. Распавядае пра службу ў царскім войску і Чырвонай Арміі, рэвалюцыю 1917 года, працу ў якасці рэзідэнта спецслужбаў. Піша пра тое, як стаў чэкістам, а пасля апынуўся “ворагам народа”, падрабязна апавядае пра метады супрацоўнікаў НКУС, катаванні, якія прымяняліся ва ўнутранай турме — так званай «амерыканцы».
Падчас сустрэчы будуць прадстаўленыя і іншыя кнігі аўтаркі.
