Рашэннем суда знішчылі 25 кніг журналіста Дзяніса Івашына. Якія?
Падчас ператрусу ў кватэры гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына ў дзень яго затрымання, 12 сакавіка 2021 года, супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці сярод іншага зацікавіліся сямейнай бібліятэкай. У выніку некалькі дзясяткаў кніг былі вынятыя. Сёння стала вядома, што рашэннем суда 25 кніг былі знішчаныя.

«21 стагоддзе, цэнтр Еўропы, чаму б не пачаць паліць кніжкі! Тым больш, што ў гісторыі гэта ўсё ўжо было не так даўно… Я не ведаю, якім невукам трэба быць, каб з сур’ёзным выглядам дэклараваць «сацыяльна небясьпечным» ці «экстрэмісцкім»… вайсковы тэрміналагічны слоўнік», — напісала жонка палітвязня Вольга Івашына.
Яна прыводзіць увесь спіс знішчанай літаратуры:
- 
«З невичерпного джерела», 
- 
«Абэцэда», 
- 
«Беларускі нацыяналізм», 
- 
«Чаму беларус абавязаны быць нацыяналістам», 
- 
«Вайсковы слоўнік», 
- 
«108 дзён і начэй у засьценках КДБ», 
- 
«О сектантах», 
- 
«Таталітарызм», 
- 
«Прапаганда», 
- 
«Хрышчэньне нацыі», 
- 
«Беларусь за 10 падарожжаў», 
- 
«Светапоглядныя асновы дэмакратычнага руху», 
- 
«Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі», 
- 
«З невичерпного джерела», 
- 
«Гібридная война», 
- 
«Крим за завісою», 
- 
«Хроника гибридной войны», 
- 
«Смисли і війни», 
- 
«Росія: ідентичность агресора», 
- 
«Вторжение в Украину», 
- 
«Донбасс в огне», 
- 
«ОУН і УПА в боротьбі за Українську Державу», 
- 
«Міжнародний центр протидіі Російській пропаганді», 
- 
«Тенденціі у світі», 
- 
«Індекс війни». 
Дзяніс Івашын — журналіст-расследавальнік, прадстаўнік супольнасці InformNapalm. Па адукацыі эканаміст і палітолаг. Жанаты. З’яўляецца аўтарам шэрагу гучных журналісцкіх расследаванняў, супрацоўнічаў з газетай «Новы Час». Адно з апошніх сур’ёзных расследаванняў Дзяніса — Каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. У ім вялося пра выяўленых экс-байцоў украінскага «Беркута» на службе ў беларускім АМАПе. Арыштаваны ў сакавіку 2021 года, напрыканцы таго ж года абвінавачаны ў «здрадзе дзяржаве». Прызнаны палітычным вязнем.
Дзяніс асуджаны на 13 гадоў 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч. 1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці». Адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 15 у Магілёве, неаднаразова трапляў там у штрафны ізалятар. Ліставанне з Дзянісам нерэгулярнае, многія лісты не даходзяць у абодва бакі. Паводле апошняй інфармацыі ад родных, журналіста зноў маглі кінуць у ШІЗА, бо ён не выйшаў на запланаваную сувязь.
Чытайце яшчэ:
Закладнік уласнай сістэмы. Чаму прапаганда так нязграбна рэагавала на знікненне Лукашэнкі
Выйшла новае відэа Пасольства Германіі ў Мінску. Гэтым разам — на тэму свабоды прэсы
«Ватыкан праігнараваў свайго шчырага верніка Ігара Лосіка». «Хрысціянская візія» не атрымала адказу на зварот да Папы Рымскага
 @bajmedia
                        @bajmedia