Распачатая крымінальная справа супраць мужа выдаўца незалежнага сайта «Бінокль»
Супраць Паўла Гарашчанкі — мужа выдаўца незалежнага брэсцкага сайта "Бінокль" Дар'і Гарашчанка — пачатая крымінальная справа. Павел затрыманы на 72 гадзіны.
«Сёння ў іх дома і ў офісе фірмы мужа быў ператрус, — распавяла галоўная рэдактарка «Бінокля» Ксенія Пятровіч. — Падрабязнасцяў і вынікаў пакуль няма, муж пабываў на допыце і цяпер затрыманы».
26 студзеня ў офіс да Гарашчанкі, які знаходзіцца побач з рэдакцыяй «Бінокля», прыходзілі сілавікі. У межах праверкі праводзіліся «агляды», у тым ліку і дома. Па выніках былі забраныя дакументы, пячаткі, камп’ютары, смартфоны, флэшкі, нататнік. На падставе матэрыялаў праверкі следчыя вырашалі, ці ёсць падставы для завядзення крымінальнай справы (гаворка ішла пра справу «аб нявыплаце падаткаў у буйным памеры»).
Сайт і тг-канал «Бінокля» не абнаўляюцца з канца студзеня — у рэдакцыі няма тэхнічнай магчымасці гэта рабіць.
«Хороводное дело» — у редактора «Виртуального Бреста» прошел обыск
«Каждое воскресенье ухожу из дома с мыслями, что сегодня могу не вернуться»: брестские журналисты о работе на маршах
Примеры лучших партнерских проектов в региональной прессе
