«Рэжым адказвае за іх жыццё і здароўе». У ЕС пракаментавалі смерць палітвязня Ігара Ледніка
Рэжым Лукашэнкі адказвае за жыццё і здароўе палітвязняў і «будзе прыцягнуты да адказнасці». Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх сувязяў Петэр Стана.
«Беларусь: трагічная смерць Ігара Ледніка ў турме паказвае нечалавечы маштаб рэпрэсій Лукашэнкі. У Беларусі больш за 1400 палітычных зняволеных, якія зазнаюць жорсткае абыходжанне або пазбаўленыя медыцынскай дапамогі», — напісаў Петэр Стана.
Ён адзначыў, што рэжым Лукашэнкі адказвае за жыццё і здароўе палітвязняў і «будзе прыцягнуты да адказнасці».
Нагадаем, 20 лютага стала вядома, што памёр 63-гадовы палітвязень, былы сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леднік. Паводле аднапартыйцаў, прычына яго смерці — спыненне сэрца. Другая група інваліднасці праз праблемы з сэрцам не стала змякчальным фактарам — мужчыну адправілі ў Бабруйскую калонію.
Гэта ўжо пятая смерць беларускіх палітвязняў за кратамі.
Чытайце яшчэ:
Супраць відэааператара Яўгена Глушкова распачалі крымінальную справу за супрацу з медыярэсурсам 6TV Belarus
Рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча перавялі ў івацэвіцкую калонію
«Яны баяцца і разумеюць, што нас думаць па-іншаму не прымусіш». Інтэрв’ю з Вольгай Такарчук
