• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Родныя журналіста Дзяніса Івашына не могуць даведацца, дзе ён знаходзіцца

    Сваякі Дзяніса мяркуюць, што яго ізноў этапавалі ў Гародню, але яны не маюць ніякіх звестак пра тое, чаму гэта магло стацца.

    Бацькам палітвязня Дзяніса Івашына вярнуліся абедзьве бандэролі, дасланыя на імя гарадзенскага журналіста. Прычыны вяртання на пошце не патлумачылі, а на пакунках указана таямнічая «даведка з ПК №15».

    На адным з пакункаў з дазволенымі для дасылання вітамінамі ёсць дадатковая пазначка «няслушна аформ. вяртанне», а таксама чамусці дапісаны індэкс гарадзенскай турмы №1 з літарай Д (дасыл). З гэтай прычыны сваякі Дзяніса мяркуюць, што яго ізноў этапавалі ў Гародню, але яны не маюць ніякіх звестак пра тое, чаму гэта магло стацца.

    Ад самога Івашына родныя не атрымлівалі лістоў з 8 лютага, і ён дагэтуль ні разу не патэлефанаваў сваякам з калоніі. Таму на дадзены момант невядома ані месцазнаходжанне палітвязня, ані стан яго здароўя.

    Чытайце яшчэ:

    БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!

    Праваахоўнікі шукаюць незалежнага журналіста, які даўно пераехаў у ЗША

    У розных гарадах Беларусі за інтэрв’ю «экстрэмісцкім СМІ» распачынаюць крымінальныя справы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці