• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Што карыснага мы зрабілі? Віцебскія БАЖаўцы распрацавалі апытанку для журналістаў і гараджан

    Сябры Віцебскай філіі ГА "БАЖ" вырашылі падсумаваць вынікі свае дзейнасці за 2016 год — наконт унутранага, арганізацыйнага развіцця суполкі, а галоўнае — наконт уплыву журналістаў і іх працы на сітуацыю ў рэгіёне.

    Дзеля гэтага была распрацаваная адмысловая апытанка, адрасаваная сябрам ГА «БАЖ». Кожны мусіў выбраць адзін ці некалькі адказаў з пераліку зробленага сёлета. Былі прапанаваныя пытанні: «Асвятленне якой тэмы журналістамі-БАЖаўцамі было найбольш яскравым і паўплывала на сітуацыю ў рэгіёне?» і «Якія імпрэзы віцебскіх бажаўцаў мелі найбольшы рэзананс і зрабілі станоўчы ўплыў на жыхароў горада?»

    Што да першага пытання, то 93 % рэспандэнтаў адзначылі асвятленне грамадскага канфлікту вакол Парка партызанскай славы: дзеля будаўніцтва копіі полацкага Сафійскага сабора там меркавалася высекчы дрэвы, супраць чаго масава пратэставалі жыхары Віцебска. На цяперашні момант будаўніцтва спыненае, і парку пакуль што нічога не пагражае.

    Удзельнікі галасавання адзначылі яшчэ некалькі тэм, развіццё якіх скончылася пазітыўна: гэта сітуацыя вакол помніка архітэктуры 18-га стагоддзя ў Оршы, які сёлета, пасля неаднаразовага ўздымання гэтай тэмы ў прэсе, нарэшце накрылі грунтоўным дахам, і рамонт помніка літары «Ў» у Полацку, нарэшце зроблены таксама пасля шматлікіх згадак пра праблему ў СМІ. Таксама быў адзначаны інтарэс журналістаў да прытулку для бадзяжных жывёлаў: дзякуючы таму, што гэтая тэма ўвесь час на слыху ў гараджан, прытулак увогуле існуе — жыхары Віцебска адгукаюцца на просьбы дапамагчы прадуктамі і медыкаментамі. Што да сябраў ГА «БАЖ», то яны нават выказалі прапанову ўзяць на сталае ўтрыманне аднаго ці двух гадаванцаў прытулку, а паралельна клапаціцца пра тое, каб знайсці жывёлам сапраўдны дом і гаспадароў.

    Планам на будучыню прысвечаныя асобныя раздзелы апытанкі, яны будуць агучаныя на выніковым сходзе філіі — разам з адказамі на пытанне, якія «бажаўскія» імпрэзы мелі найбольшы рэзананс у горадзе. Найбольшую колькасць прыхільнікаў набраў варыянт «Стварэнне выставы і дакументальнага фільма «Выбар Барыса Хамайды», а таксама «Падтрымка  міжнароднай акцыі салідарнасці «Станем за журналістыку», «Удзел фатографаў-БАЖаўцаў у гарадскіх конкурсах і фотавыставах» і «Напаўненне старонкі «Віцебск. Нашы ў горадзе» ў Face­book.

    Дарэчы, на гэтай старонцы віцебскія БАЖаўцы прапануюць усім землякам, сябрам і знаёмым ацаніць, наколькі эфектыўнай была сёлетняя дзейнасць філіі. А калі эфектыўнасць была недастатковай, то кожны можа падзяліцца сваімі парадамі і прапановамі. Сябры ГА «БАЖ» будуць удзячныя, калі свае ўражанні выкажуць і калегі з іншых рэгіёнаў:  для гэтага дастаткова націснуць на спасылку і ахвяраваць хвілін 5 уласнага часу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці