Што вырашылі следчыя – невядома
25 сакавіка скончыўся двухмесячны тэрмін, адведзены Следчаму камітэту (СК) на праверку з нагоды збіцця журналіста TUT.BY Паўла Дабравольскага.
Да гэтай даты СК мусіў вырашыць, ці ўтрымліваецца ў дзеяннях міліцыянтаў склад крымінальнага злачынства і ці будзе заведзена адпаведная справа. У сувязі з гэтым збіты журналіст звярнуўся да следчых, але адказу на сваё пытанне так і не атрымаў.
– У Следчым камітэце паведамілі, што пра іх рашэнне я даведаюся з афіцыйнага ліста, які будзе накіраваны мне па пошце, – расказаў у аўторак Павел Дабравольскі прэс-службе ГА “БАЖ”.
25 студзеня ў пачатку судовага пасяджэння па «справе графіцістаў» моладзевыя актывісты разгарнулі расцяжку з надпісам «Не – палітычным пераследам». Іх вывелі з залы суда і павялі па калідоры, дзе іх пачаў здымаць на відэа журналіст Павел Дабравольскі. Яго разам з актывістамі завялі ў пакой, збілі, пасля даставілі ў Фрунзенскі РУУС, склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, а затым прыгаварылі да штрафаў у тым жа судзе Фрунзенскага раёна па арт. 17.1 (дробнае хуліганства) і арт. 23.34 (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы) КаАП.
СК вярнуў збітаму журналісту Дабравольскаму тэлефон, але замест Android 6.0.1 на ім быў устаноўлены 5.1.1
