• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спецпраекты: як дагнаць усіх зайцоў адразу. Мінск – Вільня (да 27 верасня)

    Навучальны курс. Мінск – Вільня 1.10.2016 – 27.11.2016.

    Свой спецпраектблакітная мара многіх журналістаў. Гэта магчымасць гучна заявіць пра сябе, каб тваё імя ведалі нават тыя, хто ніколі цябе не бачыў. Не толькі чытачы, але і рэдактары буйных СМІ ў Беларусі і за мяжой.

    Сотні журналістаў імкнуцца адолець гэты жанр. Але вось бяда — нягледзячы на такую колькасць удзельнікаў прафесійнага марафону, толькі адзінкі даводзяць справу да канца. Найчасцей амбітныя планы заканчваюцца публікацыяй трох-чатырох матэрыялаў, а затым усё «спускаецца на тармазах».

    Удзельнікі курса «Спецпраект: як дагнаць усіх зайцоў адразу» пад куратарствам вопытных журналістаў — аўтараў і выканцаў спецпраектаў — змогуць загадзя даведацца пра ўсе «каверзы», што чакаюць на шляху да паспяховага спецпраекта.

    Крок за крокам яны пройдуць яго цалкам: ад стварэння канцэпцыі да аздаблення гатовых тэкстаў. Навучаючыся на сваіх і чужых памылках. Каб затым «выстраліць» з асабістай унікальнай ідэяй, якая прынясе журналісцкую славу. 

    Курс цалкам арыентаваны на практыку. Мінімум абстрактных заданняў — максімум сапраўдных задач і «хардкора».

    Па выніках курса ўдзельнікі агульнымі высілкамі створаць унікальны спецпраект, які будзе апублікаваны на адным з беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў.

    Заняткі будуць праходзіць у рэжыме, набліжаным да жывога рэдакцыйнага, з планёркамі ды «мазгавымі штурмамі».

    Падчас курса слухачы  даведаюцца:

    - што такое спецпраект;

    - якія бываюць віды спецпраектаў;

    - як знайсці такую тэму, каб з мінімальнымі высілкамі дасягнуць максімальнага выніку;

    - як пры мінімальным аб’еме тэкста змясціць у ім максімальны аб’ём інфармацыі;

    - як рыхтаваць план і шукаць героеў;

    - як разгаварыць суразмоўцаў на шчырыя гісторыі.

    Пасля заканчэння курса слухачы будуць умець:  выкарыстоўваць алгарытм стварэння спецпраектаў.

    Да ўдзелу запрашаюцца:  Журналісты, якія ўжо маюць прафесійны досвед, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнты з Мінска і рэгіёнаў.

    Лепшыя з навучэнцаў па выніках курса атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой у лістападзе 2016 года.

    Апісанне курса:

    Курс ««Спецпраекты: як дагнаць усіх зайцоў адразу» распачнецца  1 кастрычніка 2016 года і закончыцца 27 лістапада 2016 года.

    Складаецца з васьмі заняткаў у Мінску і майстар-класа замежнага трэнера ў Вільні, які пройдзе ў лістападзе.

    Заняткі будуць праводзіцца па суботах з 11.00 да 14.00.

    Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Спецпраекты: як дагнаць усіх зайцоў адразу» прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Special project») да 27 верасня.

    Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

    1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

    2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

    Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram и Viber можно посмотреть, какие каналы вы читаете без подписки. Как чистить эту информацию

    Мессенджеры запоминают историю поисковых запросов пользователей. Если ваш телефон попал в чужие руки, злоумышленник сможет узнать названия чатов (каналов, групп), которые вы вбивали в поисковую строку.  «Зеркало» рассказывает, как удалить эту информацию в популярных мессенджерах — Telegram и Viber.
    17.06.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці