• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спынена другая адміністрацыйная справа супраць Ларысы Шчыраковай

    5 лютага суддзя Светлагорскага раённага суда Уладзімір Сцяпанаў спыніў адміністрацыйную справу па арт. 22.9 супраць гомельскай журналісткі-фрылансера, сябра ГА “БАЖ” Ларысы Шчыраковай – скончыўся двухмесячны тэрмін, цягам якога можна прыцягваць парушальніка да адказнасці.

    Гаворка ідзе пра сюжэт на тэлеканале “Белсат” пад назвай “Жахлівыя ўмовы беларускіх інвалідаў”, паказаны ў эфіры 3 снежня 2015 года.

    У амаль 3‑хвілінным сюжэце відэаздымкі пра дзяўчыну-інваліда са Светлагорску займалі 40 секунд. Аднак гэтая акалічнасць не перашкодзіла мясцовым міліцыянтам абвінаваціць Ларысу Шчыракову ў вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі.

    “На суд я не ездзіла – даслала толькі  свае пярэчанні і папрасіла разгледзець справу без маёй прысутнасці. Я не з’яўляюся журналістам нейких замежных СМІ, не маю з імі працоўных стасункаў. З гэтай прычыны на мяне не распаўсюджваецца патрабаванне абавязковай акрэдытацыі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў. Я размяшчаю свае відэаздымкі на старонцы ў “YouTube”.  Міліцыя не высвятляе, якім чынам яны трапляюць на “Белсат” – проста шаблонна штампуе абвінавачанні на адрас журналістаў-фрылансераў”, – сказала Шчыракова службе маніторынгу ГА “БАЖ”.

    Нагадаем, што 4 лютага суд Савецкага раёна Гомеля спыніў яшчэ адну адміністрацыйную справу ў дачыненні да Шчыраковай – даты здзяйснення журналісткай “правапарушэння”, указаныя ў міліцэйскім пратаколе і ў рапарце, не супадалі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці