• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Брэсце прызнаў “экстрэмісцкай” публікацыю, дзе выкарыстаны фотаздымак з арнаментам

    У судзе Маскоўскага раёна горада Брэста 16 чэрвеня слухалася справа паводле заявы 6-га ўпраўлення (па Брэсцкай вобласці) ГУБАЗіК МУС РБ аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі сайта “Виртуальный Брест” экстрэмісцкім матэрыялам.

    Падставай для судовага працэсу стала публікацыя на сайце “Виртуальный Брест” аб затрыманні жыхара Баранавічаў Уладзіміра Гундара. У якасці ілюстрацыі да тэкста быў змешчаны фотаздымак затрыманага мужчыны ў вопратцы з элементамі арнаменту. Прадастаўнікі ГУБАЗіК прапанавалі суду прызнаць гэтую публікацыю “экстрэмісцкім матэрыялам”.

    У сваю чаргу прадстаўнік сайта “Виртуальный Брест” Юлія Кухарчык з такімі высновамі не пагадзілася і выказала меркаванне, што ніякіх забароненых знакаў на фатаздымку няма. У якасці доказу яна узгадала пастанову МУС №340 “Аб устанаўленні пералікаў арганізацый і іншых структур, іх сімволікі і атрыбутыкі” ад 27 снежня 2019 года. У той пастанове гаворыцца, што свастыка — сімвал Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Германіі — ўяўляе сабой знак у выглядзе крыжа з чатырма канцамі, загнутымі ў правы бок пад прамым вуглом.

    “Сімвал на арнаменце кашулі, фотаздымак якой з’явіўся ў публікацыі, не трапляе пад забароненыя сiмвалы, што вызначаны дадзенай пастановай. На гэтай кашулі канцы загнутыя ў левы бок. Дадзены знак з’яўляецца артэфактам яшчэ дахрысціянскай культуры і ўзнік задоўга да ХХ стагоддзя. У дадзеным выпадку знак знаходзіцца ў камбінацыі з узорам, а таму на кашулі не сімвал, а арнамент”, — тлумачыла ў судзе Юлія Кухарчык.

    У якасці агументаў яна прывяла іншыя прыклады, дзе сустракаецца гэты сімвал — у прыватнасці, на кіраўскіх рушніках, што захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі і ў Магілёўскім краязнаўчым музеі, а таксама на вокладках кніг і на сайце школ у выглядзе арнаменту.

    Пры гэтым Юлія Кухарчык не стала аспрэчваць кампетэнцыю эксперта, які выдаў заключэнне. Яго зрабіў галоўны рэдактар дзяржаўнай раённай газеты з Іванава і былы ідэолаг Ігар Гетман, які з’яўляецца кандыдатам філалагічных навук. Тым не менш, прадстаўнікі сайта “Виртуальный Брест” лічыць, што ў дадзеным выпадку патрабуецца спецыяліст больш вузкай накіраванасці.

    “Мне здаецца, што эксперт рабіў выснову не як навуковец, а больш як ідэолаг і грунтаваўся на досведзе сваёй ранейшай працы. У сваіх высновах ён бачыць менавіта тое, пра што просяць заяўнікі экспертызы», — кажаа Юлія Кухарчык.

    У выніку суддзя Анастасія Бразінская вырашыла задаваліць пазоў. Яна  прызнала інфармацыйную прадукцыю  “малюнак чырвона-белага арнаменту з устаўкамі левабаковай свастыкі чырвонага колеру”, змешчаную на сайце “Виртуальный Брест” экстрэмісцкім матэрыялам. Прызнаць інфармацыйную прадукцыю — інфармацыйны матэрыял на рэсурсе «Віртуальны Брэст» экстрэмісцкім матэрыялам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці