• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Калінкавічах пакараў Ларысу Шчыракову буйным штрафам за асвятленне галадоўкі ўдзельніц руху «Маці 328»

    Cуд Калінкавіцкага раёна 28 траўня пакараў незалежную журналістку з Гомеля Ларысу Шчыракову буйным штрафам паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП.

    Ларыса Шчыракова з удзельніцамі галадоўкі ад руху «Маці 328»

    Пастанову на штраф у памеры 40 базавых велічыняў (980 рублёў) вынесла суддзя Святлана Кугейка. Яна прызнала журналістку вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага тэлеканала “Белсат”. Хоць Шчыракова стрыміла падзеі, звязаныя з галадоўкай шасцёх маці на вуліцы Катоўскага ў Калінкавічах, на сваю старонку ў Face­book, адкуль зацікаўленыя медыярэсурсы і бралі відэаінфармацыю.

    У суд Шчыракова прыйшла з марлевай павязкай на вуснах. Зняла яе перад тым, як даваць тлумачэнні. Журналістка заявіла, што не давярае беларускаму правасуддзю ў палітычных справах, якой, на яе думку, з’яўляецца і асвятленне галадоўкі «Маці 328». Патлумачыла, што як грамадзянка яна мае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю – ніякага дазволу ні ад кога на гэта не патрэбна.

    “Пераследамі і штрафамі міліцыя і суды хочуць заткнуць рот незалежным журналістам, каб яны не асвятлялі надзённыя праблемы людзей. Ніхто з афіцыйных СМІ за два тыдні галадоўкі мацярок, чые дзеці асуджаныя на вялікія тэрміны за спажыванне наркотыкаў, так і не наведаў галадоўніц, не выслухаў іх”, — кажа Шчыракова.

    Падтрымаць незалежную журналістку ў судзе прыехалі каля двух дзясяткаў гараджан, у тым ліку і самі галадоўніцы — Алена Казакова з Калінкавіч і Святлана Багдановіч з Мазыра.

    “У галаве не ўкладваецца, за што такія вар’яцкія штрафы? Што журналістка расказала праўду пра нас? Што нас нарэшце пачулі ўлады і няхай хоць і невялікі, але зрух адбыўся ў справе перагляду заканадаўства  і, спадзяюся,  практыкі  прымянення крымінальнага артыкула 328 пра незаконны абарот наркатычных рэчываў”, — заўважае Алена Казакова, якая прадаставіла сваю кватэру для пратэстнай галадоўкі.

    Накладзены раённым судом штраф Ларыса Шчыракова мае абскардзіць у Гомельскім абласным судзе.

    Фота: Face­book Ларысы Шчыраковай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці