• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Паставах над Змітром Лупачам не адбыўся, «бо вельмі заняты суддзя»

    Пасля суда над Змітром Лупачам у Докшыцах 1 чэрвеня да яго завітаў міліцыянт з Паставаў. Ён склаў  на журналіста-фрылансера пратакол і ўручыў позву ў суд на 7 чэрвеня. Міліцыянт зазначыў, што суд могуць перанесці, але, калі такое адбудзецца, то Змітра праінфармуюць.

    7 чэрвеня Зміцер Лупач як добрасумленны грамадзянін выехаў у Паставы на суд. Але, як толькі журналіст заехаў у Паставы, яму патэлефанавалі з суда Пастаўскага раёна і паведамілі, што суд над ім не адбудзецца, бо вельмі заняты суддзя. Потым дадалі, што судовае слуханнне перанесенае на панядзелак 11 чэрвеня.

    Зміцер Лупач пасля кансультацыі са сваім адвакатам вырашыў падаць скаргу на такія дзеянні суда Пастаўскага раёна.

    Сёлета гэта шосты суд, які мае адбыцца над незалежным журналістам. У Паставах Змітра Лупача збіраюцца судзіць за сюжэт “Калгас – банкрут, спіртзавод зачынілі. Як город стаў вёскай”, паказаны на незалежным тэлеканале “Белсат”.

    Нагадаем, папярэдні суд у Докшыцах закрыў справу Змітра Лупача з‑за недаказанасці віны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці