• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Судзяць аўтараў расейскага сайту Regnum. Дзень трэці

    Даюць паказанні падсудныя.

    У судзе перапынак да 14.00.

    Шыптэнка пісаў у Regnum бясплатна

    13:14 Падсудны Шыптэнка адмовіў, што атрымліваў грошы за свае артыкулы на сайце «Рэгнум». На пытаньне, чаму пагаджаўся друкавацца бясплатна, адказаў, што з‑за ідэйных меркаваньняў: «Бо, як і Натальля Андрэева, я ня мог паступіцца прынцыпамі».

    Прызнаў, што ведаў рэдактара аддзелу з «Рэгнум» Юрыя Баранчыка, але чаму пытаюцца толькі пра яго: «Чаму сьледчых цікавіць толькі Баранчык?»

    Падсудны Шыптэнка пацьвердзіў, што карыстаўся электроннай паштовай скрыняй, якая названая ў крымінальнай справе як ягоная.

    12:32 Ня згодны, што «ўніжальна» ставіўся да назвы краіны, калі называў яе Белорусиией, а не Беларусьсю. «А як жа такія прыклады, як назвы газэт: „Совеская Белоруссия“, „Комсомольская правда в Белорусии“? Чаму яны застаюцца?»

    Зачапіў праблему карупцыі

    12:29 Шыптэнка спасылаецца на леташняе інтэрвію з генпракурорам Канюком, які сказаў, што на трэць павялічылася карупцыя. «А калі пра гэта пішуць аўтары Рэгнум, хіба гэта паклёп на беларускую дзяржаву?»

    «Экспэрты паўсюль шукаюць здраднікаў»

    Шыптэнка сказаў, што экспэрты «паўсюль шукаюць здраднікаў». Сябе здраднікам ён не лічыць.

    «Эўфрасіньню Полацкую неабгрунтавана запісалі ў беларускія дзеячы»

    12.28 Шыптэнка пра сябе: «Пра Эўфрасіньню Полацкую аўтар падкрэсьліваў яе „агульнарасейскасьць“, а не нацыянальнасьць. Пра нацыянальнасьць у той час, калі жыла сьвятая, казаць цяжка». Экспэрты палічылі, што Шыптэнка абвінаваціў беларускія ўлады ў тым, што Эўфрасіньню Полацкую неабгрунтавана запісалі ў беларускія дзеячы».

    Шыптэнка абвінаваціў экспэртаў у паклёпе, нязгодны, што ён асьмейваў беларускую нацыю. «Аўтар сапраўды крытыкуе, але не беларускае як такое, а беларускіх чыноўнікаў», — сказаў Шыптэнка.

    «Экспэртыза суб’ектыўная»

    11.20 Падсудны Шыптэнка згадаў, што шмат разоў ён з адвакатам заяўляў адвод экспэртам, але гэта было праігнаравана. Падсудны ўсклаў адказнасьць за недакладасьць (як ён лічыць) экспэртызы і на Сьледчы камітэт. Мяркуе, што суд «ня можа прымаць за аснову ў сваім рашэньні такую суб’ектыўную экспэртызу».

    Экспэрты зрабілі выснову пра варожасьць аўтара артыкулу да беларускай дзяржавы, але Шыптэнка нязгодны, што ён варожа ставіцца да Беларусі і беларусаў.

    Згадаў імя Яраслава Раманчука — калі казаў пра тое, што экспэрты чапляліся да выразаў у ягоных артыкулах:

    «Той таксама ўжываў выраз „беларуская манілаўшчына“ і што? Аўтар на свабодзе».

    «Гэта бяздоказна»

    11.08 Шыптэнка назваў гіпатэтычнай выснову экспэртаў пра тое, што ягоныя артыкулы ў Расеі могуць выклікаць незадавальненьне палітыкай уладаў Беларусі, а ў Беларусі — незадавальненьне тым, як у Расеі асьвятляюць падзеі ў Беларусі і што гэта можа спарадзіць канфлікт.

    «Можа, і што? Канфлікт адбыўся?» — сказаў Шыптэнка.

    Мяркуе, што яго пасадзяць

    Шыптэнка ў паказаньнях: «Мы ужо год у турме і на падставе гэтай экспэртызы нам дадуць яшчэ некалькі гадоў лягераў».

    Суд зрабіў заўвагу Шыптэнку

    Падсудны мяркуе, што экспэрты чамусьці да яго былі перадузятыя і з гэтай прычыны прапанаваў правесьці мэдычны агляд экспэрта Галіны Гатальскай ды іншых экспэртаў. На гэта судзьдзя адразу зрабіў падсуднаму заўвагу: «Давайце ня будзем чапляць чалавечыя якасьці экспэртаў».

    Што пісаў пра бел-чырвона-белы сьцяг

    11.00 Шыптэнка палемізуе з экспэртамі, якія аналізавалі ягоны артыкул «Этнічны нацыяналізм на ўкраінскі ўзор» і сьцьвярджалі, што аўтар у гэтым артыкуле называе беларускі народ «непаўнавартасным». Шыптэнка заўважае, што гэтак ў артыкуле не пісаў.

    Асабліва «дастаецца» ад Шыптэнкі экспэрту Галіне Гатальскай. Тая пісала ў экспэртызе, што Шыптэнка «цынічна» падкрэсьліваў, што бел-чырвона-белы сьцяг выкарыстоўваўся калябарацыяністамі падчас Вялікай Айчынай вайны. Шыптэнка заўважае: тое, што сьцяг выкарыстоўваўся калябарантамі, — гэта даказвае даведка з музэю ВАВ.

    Шыптэнка прызнае, што нідзе ў артыкулах не выкарыстоўваў адносна Беларусі тэрмін «сувэрэнная нацыянальная дзяржава».

    Пра Дуніна-Марцінкевіча

    10.35 Падсудны Шыптэнка зачытаў цытаты з экспэртызы, якія тычацца ягоных артыкулаў, дзе ён пісаў пра тое, што беларускага пісьменьніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў выніку нібыта трэцяй хвалі прымусовай дзяржаўнай беларусізацыі неправамерна залічылі ў беларусы. Спыніўся і згадаў, што «Дунін-Марцінкевіч таксама быў вязьнем Валадаркі».

    Сяргей Шыптэнка знаходзіцца ў «Валадарцы» ужо больш за год.

    «Экспэрты апусьціліся да ўзроўню блогераў»

    10.19 Паводле Шыптэнкі, экспэрты ніяк не даказалі нават тое, што матэрыялы з сайту пад подпісам Артур Грыгор’еў належаць ягонаму аўтарству.

    «Паводле першай адукацыі я гісторык-архівіст і ведаю, што найперш трэба правесьці атрыбуцыю — высьветліць аўтарства матэрыялаў, бяз гэтага далейшая экспэртыза адразу губляе каштоўнасьць», — сказаў Сяргей Шыптэнка.

    Ён таксама лічыць, што і ўся экспэртыза ненавуковая, хаця ў ёй ўжытая навуковая тэрміналёгія, яна ідэалягізаваная. «Экспэрты апусьціліся да ўзроўню блогераў», — мяркуе Шыптэнка.

    «Раскамнагляд» ня ўбачыў прыкметаў экстрэмізму ў матэрыялах»

    10.09 Шыптэнка просіць суд патлумачыць, на падставе якіх законаў беларускія экспэрты будуць ацэньваць матэрыялы з расейскіх сайтаў, у той час як «Раскамнагляд» ня ўбачыў «парушэньняў і прыкметаў экстрэмізму ў матэрыялах сайту Рэгнум, якія разглядае сьледзтва».

    Працэс аднавіўся. Сяргей Шыптэнка працягвае даваць паказаньні. Кажа, што закон не парушаў, а высновы сьледчых не пацьвярджаюцца дакумэнтамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці