• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супраць блогера з Бярозы завялі справу за тое, што не выдаліў відэаролік з інтэрнэту

    У судзе Бярозаўскага раёна 5 лютага пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да блогера Аляксандра Кабанава. Яго абвінавачваюць у тым, што ён не выканаў рашэнне эканамічнага суда Брэсцкай вобласці ад 14 верасня 2018 года.

    kabanov1.jpg

    Тады суддзя эканамічнага суда Канстанцін Нікіцін, разгледзеўшы справу паводле пазову адміністрацыі акумулятарнага завода “АйПауэр”, абавязаў блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Петрухіна змясціць на YouTube-канале “Народны рэпарцёр”, у сацыяльных сетках Face­book, “Вконтакте” і “Одноклассники” абвяржэнне выказванняў, выкладзеных імі ў роліку “свінец – Брэсту пі … ц”. Акрамя таго, блогеры павінны былі выдаліць гэты ролік з інтэрнэту.

    Падчас працэсу суддзя Бярозаўскага раёна Алена Нямкова зачытала пратакол, з якога вынікае, што да цяперашняга часу патрабаванне невыканана, і Аляксандр Кабанаў такім чынам здзейсніў правапарушэнне, прадугледжанае ч. 3 арт. 24.10 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

    Сам блогер заявіў у судзе, што выдаліць ролік тэхнічна немагчыма.

    “Па-першае, тут пазначаныя сайты, на якія я не маю ніякага доступу і таму фізічна не магу выдаліць тое, што нехта там размясціў. У гэтых сайтаў ёсць свае адміністратары, якія ставяць і прыбіраюць інфармацыю. Бо што такое інтэрнэт? Узялі ролік, размясцілі. Я нават не ведаю, дзе гэты сайт знаходзіцца, можа ў Расіі ці Латвіі, напрыклад”, – тлумачыў суду Аляксандр Кабанаў.

    Блогер таксама адзначыў, што паўгода таму ў яго пасля ператрусу забралі ўсю апаратуру: відэакамеру, тэлефоны, планшэты, ноўтбукі. “У мяне няма магчымасці прыбраць нешта. На маіх асабістых старонках “Вконтакте” ці “Одноклассники” гэтага відэа няма. Я не ведаю, чаму гэта рашэнне вынесена, калі відэаролік быў толькі на YouTube”, – кажа Аляксандр Кабанаў.

    Суддзя Алена Нямкова абвясціла, што на наступнае пасяджэнне, якое прызначана на 11 лютага, будзе выкліканы судовы выканаўца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці