• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Святлана Алексіевіч узнагароджаная прэміяй Ганароваму грамадзяніну Цэнтральнай Еўропы

    Прэмія “Honorary Central European” (“Ганаровы грамадзянін Цэнтральнай Эўропы” ) уручаецца за ўнёсак у развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці.

    Узнагарода была заснаваная сёлета Цэнтральнаеўрапейскім форумам (CEF) – міжнароднай арганізацыяй, якая існуе ўжо дзесяць гадоў. А першай лаўрэаткай прэміі стала нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Запрашальны ліст падпісаў прэзідэнт Славацкай рэспублікі Андрэй Кіска, які адзначыў важнасць дзейнасці беларускай пісьменніцы. “Вашая прысутнасць на цырымоніі будзе гонарам для народу маёй краіны”, — напісаў ён.

    У канстультатыўную Раду форума ўваходзяць такія вядомыя інтэлектуалы, як Адам Міхнік (Польшча), Міклаш Харасці (Венгрыя), Славенка Дракуліч (Харватыя), а таксама іншыя еўрапейскія дзеячы культуры і палітыкі.

    Цырымонія ўручэння прэміі, прымеркаваная да ўгодкаў падзей 1989 году ў Чэхаславакіі, прайшла 17 лістапада ў Браціславе на плошчы Славацкага нацянальнага паўстання. Падчас уручэння быў зачытаны ўрывак з кнігі Святланы Алексевіч “Час сэканд-хэнд” у славацкім перакладзе.

    Ад імя літаратурнай супольнасці нашай краіны Беларускі ПЭН-Цэнтр віншуе спадарыню Святлану з гэтай прэстыжнай узнагародай і зычыць ёй плёну ў творчай дзейнасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці