• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сябра БАЖ просіць прадставіць палажэнне аб парадку акрэдытацыі журналістаў СМІ пры раённым выканкаме

    Старшыня Барысаўскай філіі БАЖ Аляксандр Зянкоў накіраваў у Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт зварот, у якім просіць прадставіць інфармацыю пра палажэнне аб парадку акрэдытацыі журналістаў сродкаў масавай інфармацыі пры Барысаўскім раённым выканаўчым камітэце, падначаленых яму службах і структурных падраздзяленнях, а таксама падначаленых яму выканаўчых і распарадчых органах першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню.

    Сваю просьбу Аляксандр Зянкоў абгрунтаваў спасылкамі на нормы Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 г. № 427‑З «Аб сродках масавай інфармацыі» і неабходнасцю ажыццяўляць прафесійную дзейнасць.

    Згодна з Законам «Аб сродках масавай інфармацыі» акрэдытацыя журналіста сродку масавай інфармацыі —  гэта пацвярджэнне права журналiста сродка масавай iнфармацыi асвятляць мерапрыемствы, якія арганізуюцца дзяржаўнымі органамі, палітычнымі партыямі, іншымі грамадскімі аб’яднаннямі, іншымі юрыдычнымі асобамі, а таксама іншыя падзеі, якія адбываюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі.

    Арт. 35 Закона «Аб сродках масавай інфармацыі» вызначае, што журналісты СМИ маюць права на акрэдытацыю пры дзяржаўных органах, палітычных партыях, іншых грамадскіх аб’яднаннях, iншых юрыдычных асобах для асвятлення арганiзаваных iмi пасяджэнняў, нарад i iншых мерапрыемстваў у парадку, устаноўленым гэтымі дзяржаўнымі органамі, палітычнымі партыямі, іншымі грамадскімі аб’яднання, іншамі юрыдычнымі асобамі.

    Не дапускаецца неабгрунтаваная адмова ў акрэдытацыі журналістаў сродкаў масавай інфармацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці