• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сына пісьменніка і журналіста Сяргея Антонава затрымалі за абразу Лукашэнкі

    Затрыманне  Арцёма Антонава адбылося ўвечары 26 снежня ў Быхаве. Хлопца забралі ў міліцыю, патлумачыўшы, што суседзі скардзяцца на гучную музыку ў кватэры. Абвінавачанне паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса грунтуецца на тым, што ў міліцэйскай машыне па дарозе ў пастарунак Арцём нібыта абразліва выказваўся пра Аляксандра Лукашэнку.

    «Я думаю, гэта помста мне за мой ад’езд. Сын, вядома ж, быў засмучаны тым, што мяне затрымлівалі па крымінальнай справе,  што дапытвалі ў КДБ. І што ён там, у машыне, казаў, а чаго не казаў — сведкамі гэтага былі толькі міліцыянты. Паводле іх слоў Арцёма і вінавацяць», — адкаментаваў здарэнне Сяргей Антонаў.

    Бацька затрыманага  пакінуў Беларусь 11 снежня мінулага года, праз некалькі дзён  пасля ператрусу ў ягоным жыллі і допыту супрацоўнікамі Камітэта дзяржбяспекі.

    5 і 6 снежня ператрусы з выняткам тэхнікі прайшлі ў шэрагу былых журналістаў і грамадскіх актывістаў Магілёўшчыны. Акрамя Антонава, сілавікі прыйшлі да Аляксандра Агеева, Аляксея Бацюкова, Барыса Вырвіча, Ігара Шарухі, Пятра Мігурскага. Кожнага з іх дапыталі ў КДБ па месцы жыхарства ў межах крымінальнай справы за садзейнічанне экстрэмізму. 

    Па словах Сяргея Антонава, супрацоўнікі Быхаўскага раённага аддзела КДБ  вымагалі ў яго пацверджанні супрацоўніцтва з парталам «Магілёў. Меdia», прызнаным летась, 29 лістапада, «экстрэмісцкім фарміраваннем».  Пасля допыту, які працягваўся некалькі гадзін, Антонава змясцілі на двое сутак у мясцовы ІЧУ.

    У Быхаве асоба Антонава старэйшага добра вядомая: некалі ён кіраваў мясцовай суполкай Партыі БНФ, актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Ведаюць яго і як пісьменніка-фантаста, аўтара некалькіх твораў серыі  «Вселенная Метро 2033», і як уласнага карэспандэнта газеты  «Частный детектив». Некалькі гадоў таму яго сын Арцём меў праблемы з працаўладкаваннем менавіта праз актыўную пазіцыю бацькі. Пазней Антонавы адкрылі ўласнае фотаатэлье, і гэта быў асноўны занятак Арцёма, супраць якога цяпер распачалі крымінальную справу.

    Чытайце яшчэ:

    Аўтамабільны партал ABW абвясціў аб аднаўленні працы, але з іншымі заснавальнікамі

    Ідэолагі Гродна выдаткуюць 120 000 рублёў на публікацыі ў дзяржпрэсе

    Украінскія фатографы звярнуліся да World Press Pho­to з патрабаваннем выключыць са складу журы расіянку. Ім адмовілі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці