Таццяну Каравянкову дапытвалі ў прысутнасці дзяжурнага адваката, яна адмовілася даваць паказанні
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Журналістку БелаПАН Таццяну Каравянкову затрымалі на тры дні. Яна правядзе іх у ізалятары на Акрэсціна.
Таццяну Каравянкову сёння дапыталі ў Следчым камітэце. Допыт адбываўся ў прысутнасці дзяжурнага адваката. Адваката, з якім журналістка мела дамову, не пусцілі да яе.
Таццяна адмовілася даваць паказанні. Як і іншыя журналісты, яна затрыманая на 72 гадзіны. Таксама вечарам адбудзецца вобшук у мінскай кватэры Каравянковай, — паведаміў прэс-службе ГА «БАЖ» яе адвакат.
Нагадаем, журналістку БелаПАН Таццяну Каравянкову раніцай 7 жніўня затрымалі ў доме яе бацькоў у Гродзенскай вобласці, там жа быў праведзены вобшук.
У менскай кватэры журналісткі БелаПАН Каравянковай прайшоў ператрус
Спіс журналістаў, затрыманых па «справе БЕЛТА»
Рэдактарак Tut.by затрымалі на трое сутак
Ператрус і затрыманьні ў кампаніях Tut.by і БелаПАН
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў