Тэлеканал АНТ абвясціў аб закрыцці галоўнага тыднёвага праекта — праграмы «Контуры»
28 жніўня 2023
27 жніўня выйшла апошняя праграма праекта, піша «Наша Ніва».
Праграма «Контуры» была ў эфіры больш за 20 гадоў, яна выходзіла ў нядзелю.
Першым яе вядучым быў Аляксандр Аверкаў, які шмат для каго так і застаўся тварам праграмы. Яго знялі ў канцы 2015 года, хаця на АНТ ён застаўся.
Апошнім часам праграму вёў Ігар Пазняк.
«Жанр, у якім працуюць «Контуры», — «інфармацыйны арт». Гэта самы прагрэсіўны стыль падачы інфармацыі, які прадугледжвае асаблівую аўтарскую пазіцыю рэпарцёра ў адносінах да падзеі і цікавае рэжысёрскае рашэнне», — так бачылі сваю праграму яе стваральнікі.
«Контуры» на АНТ — праграма-доўгажыхар са знакам якасці», — так напісала прэс-служба канала ў развітальным пасце ў тэлеграм-канале.
Чым заменяць «Контуры», пакуль невядома.
Чытайце яшчэ:
«Кіраўніцтва расцаніла сыход Дзімы як асабістую здраду». Да 40-годдзя Дзмітрыя Семчанкі — невядомыя факты з яго жыцця
Пять приложений для ведения заметок
Выданне The New York Times можа цалкам «знішчыць» ChatGPT і іншыя нейрасеткі
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Журналіста Ігара Карнея пачнуць судзіць 19 сакавіка
02.03.2024
У абноўленым «экстрэмісцкім спісе» — інтэрнэт-рэсурсы orsha.eu, «Будзьма», «Это Минск, детка», SENS Belarus
12.07.2024
На Гомельщину прославлять успехи режима приехал «итальянский» Z‑корреспондент
10.10.2024
У беларускім YouTube з’явілася новае шоу
26.07.2024