У Гомелі праўладнага блогера судзілі за «экстрэмізм» — праваабаронцы
28 снежня 2023
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Гомельскі блогер Максім Філіповіч, верагодна, трапіў на суткі. Пра гэта паведамляе «Гомельская Вясна».
Праваабаронцам стала вядома, што над ім адбыўся суд па артыкуле 19.11 Адміністратыўнага кодэкса (Распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі).
Максім Філіповіч стаў вядомы у 2017 годзе падчас пратэстаў супраць закону аб «дармаедстве». Ён здымаў крытычныя стрымы і нават некалькі разоў трапляў пад арышт. Але пасля стаў выступаць з крытыкай пратэсту і дэмакратычных сілаў. У эфіры дзяржаўнага тэлебачання няславіў удзельнікаў пратэсту і незалежных журналістаў. Падчас расейскага ўварвання ва Украіну блогер падтрымаў Расію.
Чытайце яшчэ:
Віцебскага журналіста Вячаслава Лазарава накіравалі адбываць тэрмін зняволення ў папраўчую калонію № 15
Магілёўскага журналіста і блогера Алеся Сабалеўскага не выпусцілі пасля 10 сутак
У Брэсце распавялі пра наклады дзяржаўных раёнак і агучылі задачы для прапагандыстаў
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Чыноўнік у Пінску заклікаў чытаць толькі дзяржаўную прэсу і не шукаць альтэрнатывы
07.02.2024
Палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута пазбавілі перадачы і спаткання
12.12.2023
У Гродне шукаюць прапагандыстаў: ім прапануюць ад адной да дзвюх тысяч рублёў
24.10.2024
Пасля атакі «Кіберпартызанаў» другі дзень не працуюць сайты «Гомельскай праўды» і «ІнфоБазы»
26.03.2024