У СІЗА па «народным» артыкуле знаходзіцца Мікіта Найдзёнаў
Пра гэта паведамляе ПЦ "Вясна".
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што ўжо як мінімум месяц у СІЗА Жодзіна знаходзіцца вядомы беларускі паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў. Папярэдне, яму інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК — за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах.
Мікіта — былы фронтмен гурту Hurma, а таксама аўтар шэрагу песень розных артыстаў. У 2015 стаў уладальнікам прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў». У 2018 годзе заснаваў музычнае шоу «СамШазам»
Падтрымайце Мікіту: Следчая турма № 8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Мікіта Найдзёнаў.
Чытайце яшчэ:
«Калі рэжым Лукашэнкі будзе зрынуты, то, напэўна, добрыя стасункі паміж украінцамі і беларусамі адновяцца». Гутарка з рэдактаркай «ВалыньPost» Іванкай Рудзішын
Ласма Антоневича: Журналисты из Беларуси демонстрируют энтузиазм, но их слабая сторона — неверие в собственные проекты
«Беларускамоўны TikTok? Так, чулі». Топ TikTok-каналаў па-беларуску
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў