Ва Украіне загінулі двое журналістаў у выніку расійскага абстрэлу
Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў
Загінулі аператар Fox News П'ер Закжэўскі і ўкраінская журналістка Аляксандра Куўшынава.
Аператар Fox News П’ер Закжэўскі быў забіты падчас здымкаў ваенных дзеянняў пад Кіевам. Закжэўскі суправаджаў журналіста Бенджаміна Хола, які быў паранены ў выніку пажару ў іх машыне ў вёсцы Гарэнка пад Кіевам, паведамляе Fox News.
Таксама загінула украінская журналістка Аляксандра Куўшынава, паведамляе дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.
У нядзелю стала вядома пра смерць журналіста з ЗША Брэнта Рэно. Па словах украінскіх праваахоўнікаў, на блокпасце ля Ірпеню яго расстралялі расійскія вайскоўцы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў