Віншуем Андрэя Лянкевіча з прэміяй “Арт-Беларусь”
Вядомы беларускі фотамастак, сябра ГА “БАЖ” Андрэй Лянкевіч перамог у намінацыі “Вялікі прыз” выставачнага праекта «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам».

Фота kp.by
Узнагароду яму прынёс фотакалаж «Бывай, Радзіма!», над якім Андрэй Лянкевіч працуе каля 5 гадоў.
Памер “Вялікага прызу” – 15 тыс. еўра. “Мастакі не атрымаюць грошай на рукі, аднак Белгазпрамбанк, заснавальнік прэміі «Арт-Беларусь», прафінансуе на паказаную суму мастацкі праект пераможцы, аплаціць творчую стажыроўку, павышэнне адукацыі альбо арганізацыю персанальнай выставы”, – інфармуе агенцтва “Минск-новости”.
“Малы прыз” дастаўся Аляксандру Балдакову, прыз глядацкіх сімпатый – Алесі Скарабагатай.
Удзельнікаў выставы ацэньвала прадстаўнічае міжнароднае журы.

Фота minsknews.by
Арт-праект «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам» праходзіў у Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў «Палац мастацтва» з 8 кастрычніка па 8 лістапада і быў часткай ініцыятывы Белгазпрамбанка «Арт-Беларусь» па рэканструкцыі цэласнага працэсу развіцця беларускай культуры, – паведамляе minsknews.by.
