• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Якія навіны даходзяць ад журналісткі Марыны Золатавай на волю?

    Блізкія журналісткі распавядаюць «Народнай волі», што яна па-ранейшаму знаходзіцца ў Мінску ў СІЗА і чакае разгляду апеляцыі ў Вярхоўным судзе.

    “Марына добра трымаецца ў ізалятары, — кажуць суразмоўцы. – Са слоў тых, хто бачыў яе ў СІЗА, нармальна сябе адчувае і выглядае. Чытае кнігі, якія заказвае ў турэмнай бібліятэцы. Падтрымлівае, наколькі гэта магчыма ў такіх умовах, фізічную форму. У камеры і прагулачным дворыку бегае на месцы, робіць розныя практыкаванні”.

    Лісты родным даходзяць таксама добра, таму яе дачка Надзея і муж Васіль рэгулярна маюць нейкую інфармацыю.

    “На здзіўленне, праблем з перапіскай няма, — дадаюць блізкія журналісткі. – Марына менш піша пра сябе, а больш просіць, каб сям’я распавядала, як у іх справы, якія поспехі. Яе цікавяць літаральна ўсе падрабязнасці…”

    Нагадаем, што ў сакавіку гэтага года Мінскі гарадскі суд асудзіў Марыну Золатаву, экс-галоўнага рэдактара інтэрнэт-партала, які прызнаны экстрэмісцкім рэсурсам, да 12 год пазбаўлення волі за арганізацыю распаўсюджвання інфармацыі з заклікамі да захопу ўлады, ужывання санкцый, за распальванне сацыяльнай варожасці.

    На такі ж тэрмін асуджана і генеральны дырэктар Людміла Чэкіна.

    Абвінавачванымі па гэтай справе праходзілі Людміла Чэкіна, галоўны рэдактар Марына Золатава, рэдактар аддзела эканомікі і палітыкі Вольга Лойка, карэспандэнт Алена Талкачова і юрысконсульт Кацярына Ткачэнка.

    Чытайце яшчэ:

    «Я сейчас рассказываю и думаю, какая же это блевотина невероятная». Большое интервью с экс-ведущей российских «Вестей»

    «Владимир Владимирович, родненький — стреляй же!» Как пропаганда Лукашенко медленно превращается в пропаганду Путина

    Власти пытаются лишить белорусов доступа к информации. Как подобное делал СССР и как этому противостояли его граждане?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці