• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З рэдакцыяй раёнкі “Чырвоны прамень” правялі тлумачальную размову за публікацыю фота з лагатыпам Тут бай

    Сайт дзяржаўнай газеты Чашніцкага раёна размясціў фотаздымак з лагатыпам сайта Тут.бай. З гэтае нагоды была складзена петыцыя з патрабаваннем правесці праверку і пакараць вінаватых. Петыцыя была адрасаваная ў Міністэрства інфармацыі і ў пракуратуру Віцебскай вобласці. Абедзьве дзяржаўныя інстанцыі не знайшлі падстаў, каб пакараць рэдакцыю або яе прадстаўнікоў.

    Паводле аўтараў петыцыі, дзяржаўная газета “Чырвоны прамень” размясціла фотаздымак “з лагатыпам выдання, якое паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна г. Мінска прызнанае экстрэмісцкім, і чыя інфармацыйная прадукцыя ўключаная ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

    Паводле адказу Міністэрства інфармацыі, “Мінінфарм не мае паўнамоцтваў на правядзенне праверак, устанаўленне фактаў, прыцягненне да адказнасці за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў, а ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства аб СМІ”.

    Намеснік міністра Андрэй Кунцэвіч звярнуў увагу на тое, што “на момант разгляду згаданы фотаздымак на інтэрнэт-рэсурсе chyrvonka.by адсутнічаў”. Вывучыўшы прыкладзены скрыншот, ён не стаў адмаўляць наяўнасці там лагатыпа выдання, занесенага ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, але паведаміў, што ўсё роўна не можа вынесці рэдакцыі афіцыйнае папярэджанне, бо сайт не зарэгістраваны як сеткавае выданне. Адначасова намеснік міністра паведаміў, што з кіраўніцтвам рэдакцыі правялі тлумачальную гутарку пра неабходнасць прытрымлівацца заканадаўства.

    Журналистку Ирину Славникову арестовали за «распространение экстремистских материалов»

    Крычаўскага журналіста пакаралі штрафам за падабайкі пад “экстрэмісцкімі” матэрыяламі

    Адпаведна, Міністэрства інфармацыі прызнала факт размяшчэння экстрэмісцкіх матэрыялаў, але наступстваў для рэдакцыі дзяржаўнай газеты гэта не мела. Пры гэтым незалежныя СМІ атрымліваюць у падобных выпадках вялікія штрафы. Так, “Гродна Лайф Медыя” — уладальніка і выдаўца сайта Hrodna.lifeаштрафавалі  на 14500 рублёў за фотоздымак з лагатыпам тэлеграм-канала, прызнанага экстрэмісцкім. А рэдактара спецпраектаў сайта Ірыну Новік аштрафавалі на 725 рублёў. 

    Віцебская абласная пракуратура пераслала петыцыю для разбору ў пракуратуру Чашніцкага раёна. Адтуль яе перанакіравалі ў раённы аддзел міліцыі. У адказе з Чашніцкага РАУС паведамляецца, што падчас праверкі складу адміністрацыйнага правапарушэння выяўлена не было. Між тым апошнім часам міліцыя актыўна складае пратаколы на людзей, якія перапосцілі ў сацыяльных сетках матэрыялы  са СМІ, прызнаных уладамі “экстрэмісцкімі”, прыкладам, з “Белсата” ці Тут.бай. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці