Затрыманых на мяжы украінскіх журналістаў упусцілі ў Беларусь
Прэс-служба ГА "БАЖ"
Увечары 9 кастрычніка на ўкраінска-беларускай мяжы затрымалі дзве здымачныя групы ўкраінскага тэлеканала 1+1. Пра гэта ў сваім твітары паведаміла журналістка тэлеканала ТСН Вольга Мальчэўская.
Паводле Мальчэўскай, затрыманых журналістаў шмат гадзінаў дапытвалі прадстаўнікі КДБ, а потым быў праведзены пільны мытны кантроль.
Як паведаміла Мальчэўская прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, пасля дагляду журналістам дазволілі ўехаць на тэрыторыю Беларусі. У журналістаў нічога не забіралі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў