Жанна Літвіна паўдзельнічала ў канферэнцыі сеткі лаўрэатаў Сахараўскай прэміі
Тэмай канферэнцыі была абарона правоў чалавека ў лічбавую эпоху.
Хуткае развіццё лічбавых тэхналогій нараджае новыя выклікі свабодзе выказвання і праваабаронцам. Ва ўмовах пастаяннага росту колькасці сацыяльных сетак, дзе людзі дзеляцца думкамі і чытаюць допісы адзін аднаго, ці ёсць межы для свабоды слова анлайн?
Як захаваць прыватнасць, пакідаючы ўладам інструменты для гарантыі бяспекі людзей? Каму належыць роля рэгулятара – урадам, хостынг-кампаніям анлайн-платформ або людзям, якія гэтымі платформамі карыстаюцца? Якімі павінныя быць абмежаванні для свабоды выказвання ў Сеціве? Усе гэтыя пытанні закраналіся ў часе дыскусіі на некалькіх секцыях. Сярод іх былі секцыі “Абарона правоў чалавека ў лічбавую эпоху” і “Міжканфесійная нянавісць або рэлігійная разнастайнасць”.
